Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

загадзя пачаў падрыхтоўваць патрэбныя матар'ялы, рысункі і пляны, у чым яму памагаў Хірам, цар Тырскі.

§ 64. Злачынства Давіда і яго каяньне.

Ваенныя удачы, багацьце і слава Давіда, расьпешчанага раскошай і лісьлівасьцяй царадворцаў, з працягам часу, прыдушылі заўсёднае памятаваньне яго аб Богу; разьвілі ў ім пачуцьцё надмернай гордасьці й саманадзейнасьці, што й было прычынай яго моральнага ўпадку.

Адноўчы Давід з страхі свайго палацу убачыў на суседнім двары маладую прыгожую жанчыну і пакахаў яе. Гэта была Вірсавія, унучка царскага райцы Ахітафэла, жонка Урыя Хэтэяніна, які знаходзіўся у той час у войску. Давід ня здолеў перамагчы у сабе грахоўнага жаданьня. Мала таго, захоплены палам, адважыўся на новае злачынства ― загадаў паставіць Урыя ў часе бітвы на самае небясьпечнае месца, каб ен ня мінуў сьмерці. Хутка ганец прынёс вестку, што Урый забіты. Давід узяў Вірсавію да сябе і ажаніўся з ёю. Ад гэтага шлюбу быў у Вірсавіі сын, якога Давід надта любіў. Але страшнае злачынства не захавалася ад справядлівага суда Божага. Да Давіда зьявіўся прарок Нафан і у форме прыповесьці вымавіў прысуд Божы за дапушчанае ім злачынства. Нафан расказаў гэтак: два чалавекі жылі ў адным горадзе: адзін багаты, другі бедны. Багаты меў шмат буйнае й добрае скаціны, а у беднага была толькі адна авечка, якую ён купіў маленечкаю і гадаваў разам са сваімі дзяцьмі; яна ела, піла, спала разам з ім і была для яго як-бы за дачку. Дык вось аднаго разу прыйшоў да багатага падарожны. Багаты пашкадаваў сваіх авечак, каб пачаставаць падарожнага, ды адабраў авечку ад беднага, і закалоў яе для свайго гасьця". Давід з гневам выклікнуў: "прысягаю Богам, чалавек, які зрабіў так, варты сьмерці, а за авечку павінен заплаціць учэцьвера“. ― Тады Нафан кажа Давіду: „гэты чалавек ― ты. Гэтак кажа Гасподзь: Я памазаў цябе на цара над Ізраілем, нашто-ж ты пагардзіў словам Госпада? Жану урыя ты ўзяў сабе і забіў яго мечам амоніцянаў: за гэта меч не адступіць ад дому твайго; я паднясу на цябе благое з твайго дому". ― І сказаў Давід Нафану: "саграшыў я перад Госпадам". ― Нафан адказаў яму: „Гасподзь зьняў з цябе грэх твой;