Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/96

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цара. Калі Давід вярнуўся да палацу, дык Мэлхола, жонка яго, пачала рабіць яму закіды, кажучы з высьмешкай: "ЯК добра ад значыўся сёньня цар ізраілеў, агаліўшыся перад вачыма нявольніцаў нявольнікаў сваіх, як агаляецца якінебудзь пусты чалавек!" Давід адказаў: "перад Госпадам, Які зацьвярдзіў мяне правадыром народу Свайго, іграць і скакаць буду і зраблюся яшчэ нікчэмней у вачох маіх". За сваю пышлівасьць Мэлхола была пакарана тым, што болей "ня было дзяцей у яе да сьмерці яе".

Узвышэньне царства. Пасьля пераносу каўчэга завету у Ерусалім, Давід заняўся справай упарадкаваньня свайго царства. Так, ён устанавіў пры скініі правільны парадак багаслужэньня, аднавіў праўдзівы суд і кантроль над кіраваньнем царства, аканчальна падбіў землі, якія па абяцаньню Божаму, мусілі належаць да яўрэяў, напр., землі філісьцімлянаў, ідумеяў, горад Дамаск і г. д. Дзякуючы гэтым заваяваньням, Давід першы раз у гісторыі яўрэйскага народу ўладаў усімі прасторамі зямлі, якія абяцаны былі патрыархам. Царства яўрэйскае было цяпер магутнай монархіяй, якая на час кіравала ўсёй заходняй Азіяй і ў руках якое знаходзіўся лёс шмат якіх народаў, абавязаных грознаму цару данінай і усялякімі павіннасьцямі.

Думка аб пабудове храму. Акружаны славаю, жывучы сам у пышным кедравым палацы, Давід заўсёды трывожыўся думкаю, што каўчэг завету "стаіць пад шатром". Яму хацелася выбудаваць вялічны храм Іегове, адпаведны вялікасьці Яго царства. Прарок Нафан, які знаходзіўся пры Давідзе, спачатку ўхваляў думку цара, але адтрымаўшы загад ад Бога, абвясьціў Давіду, што як праліўшы шмат крыві, ён ня можа пабудаваць храму Богу спакою і згоды. Гэтая справа, па словах прарока, будзе створана яго сынам, які будзе царстваваць ціха. Але дзеля таго, што самая думка Давіда аб пабудове храму выцякала ў яго з добрых пабуджэньняў, дык Гасподзь паказаў яму сваю міласьць вялікім абяцаньнем, што царства яго над ізраільскім народам будзе зацьверджана навекі, што Гасподзь не аднімець ад яго Свае міласьці і што з яго патомства народзіцца Вялікі і Вечны цар, якому "Я ― кажа Гасподзь ― буду айцом ён будзе Мне сынам".

Каб палягчыць сыну свайму збудаваньне храму, Давід