Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/95

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лене Юдавым. Гэта выклікала зайздрасьць іншых каленаў. Кожнае дамагалася, каб цар жыў у якім-колечы яго горадзе. Каб ня даць поваду да спаборніцтва, Давід абраў за сталіцу такі горад, які не належаў ні да аднаго калена. Гэта быў Ерусалім, які належаў да ханаанскага плямя евусеяў, паложаны на мяжы каленаў Юдавага й Вэніямінавага. Болей удатны выбар трудна было-б і зрабіць. Ерусалім (ведама, яго прышлося браць аружнай сілаю) быў паложаны на высокай гары Сіон і абкружаны высокімі сьценамі. Дзякуючы свайму палажэньню, Ерусалім хутка пачаў сьцягваць да сябе яўрэйскае насяленьне й будавацца. Хірам прыслаў Давіду розныя будаўляныя матар ялы і майстроў. Для сябе і сваіх наступнікаў Давід пабудаваў пышны палац. Новая сталіца зацьвіла буйна і багата, і Ерусалім зрабіўся адным з найвыдатнейшых гарадоў у гісторыі ня толькі яўрэйскага нарэду, але і ўсяго чалавецтва.

Каб зрабіць сваю сталіцу асяродзьдзем і рэлігійнага жыцьця, Давід пабудаваў у ім новую скінію замест старое, пакінутае ў Гаваоне, і ўрачыста перанёс у яе з Кірыяф-Іарыму каўчэг завету. Давід сам адправіўся за ім, стаўшы на чале, асобна прызначанага дзеля гэтага сьвята, 30.000-га аддзелу. Зрабілі новую калясьніцу, запраглі ў яе валоў, паставілі каўчэг завету і павязьлі. Дарогаю у адным месцы валы трохі нахілілі калясьніцу. Сын таго левіта Амінадава, у хаце якога знаходзіўся перад тым каўчэг завету, на імя Оза, падбег падтрымаць каўчэг. Але толькі ён дакрануўся да яго, як упаў мёртвым. Гэта было перасьцярогай Давіду, бо закон трэбаваў іншага спосабу перасуваньня каўчэга завету, іменна на плячох левітаў і сьвяшчэньнікаў. Каўчэг быу зьняты з калясьніцы і пастаўлены у доме Авэдара. Цераз тры месяцы каўчэг урачыста быў перанесены у Ерусалім першасьвяшчэньнікамі ад абедзьвюх лініяў Ааронавага сьвяшчэнства. Праз кожныя шэсьць крокаў цар прыносіў ахвяры. Усю дарогу йграла музыка, левіты пяялі сьвяшчэнныя псальмы. Сам Давід, абняты сьвятым захопленьнем, іграў і скакаў перад каўчэгам.

Калі каўчэг завету быў пастаўлены на сваё месца ў паноўна выбудаванай скініі, Давід прынёс Богу ахвяры і багаславіў народ свой імем Госпада. Усім, хто прымаў удзел у гэтай урачыстасьці, было зроблена частаваньне ад