Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/94

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ведама была таксама яго велікадушнасьць адносна ворагаў і спагаданьне да бедных людзей. Дзякуючы гэтаму, яго зацараваньне было спаткана ў народзе з вялікаю радасьцяй і надзеямі. І Давід у поўнай меры апраўдаў гэтыя надзеі. Пры ім яўрэйскае царства дасягнула найвышэйшае ступені свае магутнасьці і славы.

Ерусалім.

Давід пакарыў сваёй уладзе моавіцянаў, амоніцянаў, ідумеяў, сырыйцаў і адабраў некалькі гарадоў у філісьцімлянаў. Такім чынам, граніцы царства яўрэйскага пашырыліся пры Давідзе на паўночы да Дамаску і Эўфрату, на паўдні да Эгіпту, на захадзе ― да Міжземнага мора. Апрача таго, Давід здолеў завязаць надта цэнныя суадносіны з Хірамам, царом багатага й магутнага Тыру. Нязвычайнае ўзвышэньне царства трабавала абраньня й адпаведнага сталічнага, канешна, дужа ўмацаванага гораду. Такое сталіцы, якая аб'яднала-б увесь народ, да гэтага часу ня было. Першыя сем гадоў свайго кіраваньня Давід жыў у Хэўроне, у ка-