Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/89

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

яўрэяў. Саул павінен быў падумаць аб абароне гаспадарства. Троху-па-троху ён сабраў заўсёднае моцнае войска, з якім і рабіў удачныя паходы супроць амоніцянаў, моавіцянаў, ідумеяў і асабліва філісьцімлянаў. Гэтымі паходамі ён уамацаваў сваё палажэньне і ўзьвялічыў царства. Але слава Саула хутка памеркла. Ен наклікаў на сябе гнеў Божы сваёю непаслухмянасьцяй.

Адноўчы перад бітвою, згодна з звычаем, Саул зьбіраўся прынясьці ахвяру Богу. На гэтую урачыстасьць абяцаў прыбыць і Самуіл. Саул чакаў яго сем дзён, але Самуіл ня прыходзіў. Тады Саул сам без сьвяшчэньніка, яшчэ да прызначанага Самуілам сроку, прынёс ахвяру Богу. Гэтым Саул нарушыў закон, дзеля таго, што ён ня меу правоў сьвяшчэньніка. Сваім паступкам Саул як-бы наказаў непаважаньне да рэлігіі. Ось чаму, як зараз пасьля таго прыйшоў Самуіл, ён, зрабіў моцны закід Саулу за тое, што "ня споўніў загаду Божага" і абвясьціў, што за гэтую непаслухмянасьць патомства яго не адтрымае ў насьледзтва яго царства.

Быў і яшчэ выпадак, калі Саул не паслухаўся волі Божае. Маючы загад Божы зьнішчыць дашчэнту амалікіцянаў, Саул тымчасам зьлітаваўся над царом іхнім Агагаю і дазволіў свайму войску скарыстаць з здабычы. Пасьля гэтага Самуіл сказаў яму: "цяпер Бог адабраў ад цябе царства і аддаў лепшаму за цябе". Агага быў забіты ўласнаю рукою Самуіла. Гэта было апошняе спатканьне Самуіла з Саулам. Аднак ён не пераставаў яго любіць, горка сумаваў і плакаў аб ім.

§ 61. Памазаньне Давіда на царства. Давід пры двары Саула.

Калі Гасподзь адкінуў Саула, Самуіл пайшоў у горад Віфлеем да некага Есея, праўнука Ваоза і Руфі[1] і там

  1. Руфь - моавіцянка - была замужам за яўрэем. Па сьмерці мужа, яна не засталася ў сваёй зямлі, а разам з сьвякроўкаю Нозміньняй вярнулася ў зямлю ізраільскую, кажучы: „Твой народ будзе маім народам, твой Бог - маім Богам; адна сьмерць разлучыць мяне з табою*. Там яна вышла замуж за родзіча нябошчыка ― Ваоза. Ад гэтага шлюбу радзіўся Овід бацька Есея.