Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

весткай, што асьліцы знайшліся, а другое, што Саула спаткаюць прарокі, з якімі ён сам будзе праракаваць пасьля таго, як на яго сайдзе Дух Божы. Гэтае здарэньне надта ўсіх зьдзівіла, дзеля чаго ў народзе пыталіся адзін аднаго: "хіба й Саўл стаў прарокам?"

Усенароднае абраньне Саула. Хутка пасьля патайнога памазаньня Саула, Самуіл склікаў усіх яўрэяў у Масіфе, дзеля ўрачыстага абраньня цара. Кінулі жэрабя. Жэрабя упала на Саула. Ён быў вельмі прыгожы і прадстаўнічы (вышэй за ўсіх галавою), дзеля гэтага большасьць, задаволеная абраньнем, прызнала яго сваім царом і паднясла яму гасьцінцы. Але знайшліся і нав, якія гаварылі: ,,ці яму ратаваць нас?" і не паднясьлі гасьцінцаў Саулу. Таму што ня было яшчэ ні сталіцы, ні палацу для цара, дык Саул, пасьля свайго абраньня, пайшоў у Гіву, у дом бацькі свайго, і тамака далей працаваў на гаспадарцы. Хутка выпала яму выступіць абаронцаю і збавіцелем свайго народу і памірыць з сваім абраньнем усіх незадаволеных.

На горад Іавіс раптам напаў князь амоніцкі і патрабаваў здаць яму горад, пагражаючы ў праціўным выпадку выкалаць усім жыхаром правае вока. Узбуджаны Духам Божым, Саул расьсёк пару сваіх валоў на 12 часьцінаў і разаслаў іх па ўсіх каленах, трэбуючы безадкладна выслаць да яго аружных людзей, дзеля абароны бацькаўшчыны і папераджаючы, што так будзе зроблена з кожным, хто не адклікнецца на яго заклік. Сабралася вялікае лікам войска, з якім Саул і разьбіў лютага ворага. Пасьля гэтае перамогі ўвесь народ сабраўся ў Галгале і тамака Саул аканчальна ўсімі прадстаўнікамі каленаў ізраільскіх быў зацьверджаны на царскім пасадзе. Самуіл злажыў з сябе поўнамоцніцтва судзьдзі і перадаў свае правы новаабранаму цару, пры чым сказаў: калі вы будзеце рабіць благое, дык і самі вы і цар ваш згінеце“.

§ 60. Непаслухмянасьць Саула і застаўленьне яго Богам.

Засноўваньне яўрэямі царскае ўлады надта патурбавала суседнія народы. Яны ўбачылі ў гэтым простую пагрозу свайму істнаваньню і пачалі рабіць напады на зямлю