Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

разлад усё жыцьцё народу, як рэлігійна-моральнае, так і сямейнае і грамадзянскае. Усюды панавала свавольства, хаборніцтва, распуста. Самаволя кіраўнікоў народных усё болей і болей падрывала сілы народу і паменшала яго матар'яльны дабрабыт. Адсутнасьць пэўнага нацыянальнага асяродзьдзя вяла да палітычнага распаду і разьяднаньня, што лёгка рабіла народ здабычай суседніх, болей моцных сваёй арганізацыяй, народаў. У сьвядомасьці народнай адзіным выхадам з такога палажэньня зьяўлялася толькі цьвёрдая ўлада у постаці цара. Ваганьні Самуіла цягнуліся нядоўга: па малітве да Бога, ён адтрымаў загад паставіць народу цара, загадзя абвясьціўшы яму правы царскія.


ІV.

Гісторыя царквы ад цара Саула да палону Вавілонскага (ад 1110 г. да 589 г. да Хр. Нар.).

А. Час цароў ― да разьдзяленьня царства яўрэйскага (1110 ― 980 г.г. да Хр. Нар.).

§ 59. Абраньне і памазаньне Саула на царства.

Першым царом яўрэйскім быў Саул. Паходзіў ён з сям'і кіса, з калена Вэніямінавага. Кіс быў чалавек небагаты, але ўсімі паважаны. Аднаго разу ў яго прапалі працоўныя асьліцы. Саул (тады ён быў ужо сярэдніх гадоў) кінуўся шукаць іх, і ін мог знайсьці. Слуга парадзіў яму зьвярнуцца да прарока Самуіла ― запытацца, дзе яму шукаць загінуўшае. А Самуіл яшчэ напярэдадні адтрымаў ад Госпада загад памазаць Саула на цара народу яўрэйскага. Калі прыйшоў Саул, дык Самуіл, які у гэты час прымаў удзел у урачыстым ахвярапрынашэньні з поваду сьвята, з паважаньнем спаткаў яго, запрапанаваў яму на банкеце першае месца і паднёс пачэсны кавалак (плячо) ад ахвярнае жывёлы. На другі дзень Самуіл, узяўшы судзіну з алеем, выйшаў з Саулам за места і тутака, калі слуга падаўся трохі ўперад, памазаў яго на царства і даў яму ў пасьведчаньне гэтага тры знакі, якія адразу і споўніліся. Між імі было тое, што на дарозе яго сустрэнуць з