Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/86

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

свайго вучыцеля, абаронцаў веры, якія прабуджалі сумленьне народу, у прыпадку яго ўхіленьня ад Божых прыказаньняў, і наагул служылі яго рэлігійнаму й моральнаму адраджэньню. Галоўным прадметам вывучэньня у прароцкіх школах былі: закон Божы, рэлігійная абраднасьць і рэлігійная музыка. Прарокі жылі ўсе разам, карміліся у агульных сталоўках, насілі асаблівую адзежу з скураным поясам.

Ува ўсёй далейшай гісторыі яўрэйскага народу прарокі выступалі заўсёды, як руплівыя захоўнікі завету Божага з абраным народам і змагальнікі за яго нацыянальную свабоду.

Мудрае кіраваньне Самуіла цягнулася да яго старых гадоў, калі ён, на помач сабе, прызваў двох сваіх сыноў Іоіля і Авія. Але яны „ўхіліліся ў карысталюбства", бралі „гасьцінцы" і судзілі небесстаронна. Вышла гэтак дзякуючы таму, што Самуіл амаль не заўсёды адсутнічаў з дому і ня меў магчымасьці кіраваць узгадаваньнем сваіх дзяцей і сачыць за іх грамадзянскай дзеяльнасьцяй. Але гэтая акалічнасьць паслужыла вонкавым таучком да надта важнага перавароту у жыцьці яўрэйскага народу. Для ўсіх стала вачавіднаю неабходнасьць патрэбнага падбору і кантролю грамадзкіх дзеячоў, ня гледзячы ні на якія сваяцкія ці іншыя сувязі. З другога боку, народ ня мог не цаніць мудрага і цьвёрдага кіраўніцтва Самуіла, якое прынясло яму вонкавую бясьпечнасьць і ўнутраны спакой. Так ці іначай, але народ цераз сваіх старшыняў пачаў прасіць Самуіла паставіць яму цара, як гэта ёсьць у суседніх народаў. "Дай нам цара ― казалі старшыні, ― які судзіў-бы нас і вёў-бы нашыя войны!" Хаця гэтае вымаганьне ня супярэчыла закону Майсея, які прадбачыў час, калі народ будзе прасіць сабе цара, аднак Самуіл, лічачы, што Царом над яўрэямі зьяўляецца сам Бог, пачаў іх адгаварваць ад зьдзейсьненьня гэтае думкі. Па наданьню Божаму, ён паказау народу на тыя адмоўныя бакі, якія былі злучаны на ўсходзе з царскаю ўладаю (свавольства, ўціск, дэспотызм). Але народ, пераканаўшыся ў сваёй няздольнасьці да самасправаваньня, гатоў быў усё ператрываць, каб толькі мець цара. У спомнім, што яшчэ ня так даўно народ прасіў Гэдэона застацца яго царом... За часы судзьдзяў прыйшло у