Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/85

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

да граніцаў яўрэяў і спыніліся на полі яўрэя Ісуса, каля гораду Вэфсамісу. У гэтым горадзе жылі левіты. Яны багавейліва зьнялі каўчэг і паставілі яго на вялікі камень, а калясьніцу раскалолі на дровы, і кароў прынясьлі ў ахвяру Богу. Сюды пачало схадзіцца шмат народу, дзеля пакланеньня сьвятыні. Некаторыя, наўпрыцям простай забароне закону, дазволілі сабе заглядваць унутр каўчэгу. За гэта было пакарана сьмерцяй больш як 50.000 чал. Хутка з Вэфсамісу каўчэг завету быў перанесены ў Кірыяф-Іарым, дзе й паставілі яго на ўзгорку, у хаце аднаго левіта.

Прайшло яшчэ дваццаць гадоў, у працягу якіх яўрэі, як адкінутыя Богам, мусілі далей быць пад ярмом філісьцімлянаў. Нарэшце няшчасьці навучылі яўрэяў. Пад уражаньнем гарачых прамоваў Самуіла, выяўляўшых іх паганства і заганы і прызываўшых зьвярнуцца да Адзінага Бога, яны вярнуліся да Яго і зьнішчылі ўсіх сваіх ідалаў. Пасьля таго Самуіл уладзіў урачыстае сабраньне народу Масіфе, і там утварылася як-бы публічнае пакаяньне народу і аднаўленьне завету з Богам. Увесь народ пасьціўся, каючыся у сваіх ранейшых грахох, і потым як-бы йзноў прыняў забытую ім веру бацькоў. Сабраньне закончылася ўрачыстым ахвярапрынашэньнем.

Пасьля гэтага, з Божай помаччу, было скінута ярмо філісьцімскае. Яўрэі прасьледавалі іх далёка за межы свае зямлі. Яны вярнулі і ўсе гарады, якія былі адабраны ў іх філісьцімлянамі.

§ 58. Самуіл ― судзьдзя. Заснаваньне ім прароцкае школы. Вымаганьне народам цьвёрдае ўлады.

Пасьля пакаяньня ў Масіфе і перамогі над філісьцімлянамі Самуіл зрабіўся ў яўрэяў народным судзьдзёю і пад яго кіраўніцтвам край доўга цешыўся спакоем і дабрабытам. Штагодна Самуіл абходзіў усе гарады яўрэйскія і тварыў суд; скончыўшы такі абход, ён ізноў вярнуўся ў свой дом, У Раму, дзе паставіў ахвярнік Богу.

Каб узмацаваць справу, якой ён служыў, Самуіл заснаваў у Раме г. зв. „прароцкую школу". З працягам часу з яе і з іншых такіх самых школаў, заснованых у іншых гарадох, выйшлі тысячы асьвечаных і гарачых, падобна да