Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/82

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лавека, які ў першую-ж ноч, калі Самсон спаў, астрыг яго, з помаччу Далілы. І адступіла ад яго сіла яго. Тады філісьцімляны схапілі Самсона, выкалалі яму вочы і пасадзілі у вастрог, дзе прымусілі малоць хлеб ручнымі жорнамі (работа самая паніжальная). У гэтай нядолі Самсон зьвярнуўся да Бога. Бог вярнуў яму яго сілу, ― па той меры, як адрасталі яго валасы. ― Аднаго разу філісьцімляны сабраліся на сьвята у чэсьць бога Дагона. Тут былі ўсе князі іхныя, а на страсе дому, дзе банкетавалі, знаходзілася да 3000 мужчын і жанчын. Успомнілі пра Самсона. Загадалі прывясьці яго з вастрогу, каб пацешыцца над ім. Самсон цярпліва зносіў усе зьдзекі і жарты, якія чаргаваліся з біцьцём па твары. Нарэшце, ён папрасіў хлопчыка, які вадзіў яго за руку, каб той падвёў яго да стаўноў, на якіх быў узмацованы дом. І памаліўся Самсон Госпаду й сказаў: "Госпадзі Божа, успомні і ўзмацуй мяне". Абхапіўшы рукамі два сярэднія стаўпы, Самсон зрушыў іх з месца, дом заваліўся і задушыў усіх, хто быў у ім. Згінуў пры гэтым і сам Самсон.

На прыкладзе свайго судзьдзі Самсона ізраільскі народ, як прысьвячаны Богу (назарэй), мог бачыць, што сла і магутнасьць яго захоўваецца ў вернасьці завету з Богам, што, нарушаючы гэны завет, ён ― як і Самсон ― знойдзе сваю „Далілу", якая, пазбавіўшы яго "назарэйства", аддасьць яго ворагам на зьдзекі і зьніштажэньне.

§ 56. Першасьвяшчэньнік і судзьдзя Ілій. Хлапец Самуіл. Каўчэг завету ў палоне.

Пры канцы пэрыяду судзьдзя першасьвяшчэньнікам і судзьдзёю быў Ілій. Сам ён быў чалавек добры і пабожны, але два сыны яго ― Офні і Фінэес (сьвяшчэньнікі) трымалі сябе нягодна і сваёю зазорнаю службаю і павядзеньнем нясьлі надта дрэнны ўплыў у народ.

У часе іх узгадоўваўся пры Скініі хлапец Самуіл, якога прысьвяціла Богу маці яго Ганна у падзяку за дараванага сына, бо доўга ня мела дзяцей. Самуіл спаў заўсёду ўнутры Скініі. Аднаго разу ён пачуў праз сон голас, які тройчы клікаў яго. Гасподзь адкрыў Самуілу, што ўвесь дом Ілія згіне за тое, што ён не акелзаў сваіх