Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/81

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

разарванага ім лева цэлы рой пчол і мёд. Ён узяў мёду, сам еў, даў яго сваім бацьком, але йзноў нікому не сказаў, скуль быў мёд.

Тымчасам філісьцімляны пачалі ўжо баяцца яго і прыставілі дзеля назіраньня за ім 30 хлапцоў, пад відам шлюбных сяброў. Але ад Самсона не схавалася хітрасьць філісьцімлянаў. На вясельлі Самсон загадаў сваім сябром загадку: „з ядучага выйшла ядомае і ад дужага выйшла салодкае", ― і абяцаў падараваць ім 30 сарочак і 30 вопратак, калі толькі яны разгадаюць яе. Прапазыцыя была прынята, але ніхто ня мог разгадаць. Тады „сябры“ патрабавалі ад маладой ― пад пагрозай спаліць хату яе бацькі і яе самую, ― каб выведала ад Самсона значэньне загадкі. Яна зрабіла гэта і пераказала ім. Калі Самсон усё гэта адкрыў, дык пайшоў у горад Аскалон, забіў там 30 філісьцімлянаў, зьняў з іх адзеньне і аддаў сябром". Але, раззлаваўшыся на жонку сваю, пайшоў ад яе да сваіх бацькоў. Пакінутая мужам, яна хутка выйшла замуж за аднаго з шлюбных сяброў.

З гэтага дня пачалася помста Самсона філісьцімлянам. Так, ён злавіў 300 лісоў, прывязаў да іх хвастоў запаленыя ліхтары і пусьціў іх на палі філісьцімлянаў: увесь хлеб іх быў спалены. Другі раз, каб памсьціцца за спаленьне жонкі, Самсон, ухапіўшы асьліную сківіцу (чэлюсьць), якая ляжала каля яго на зямлі, перабіў ёю тысячу філісьцімлянаў.

Гэткаю барацьбою з прыгнятальнікамі й ворагамі свайго народу Самсон заслужыў сабе агульнае паважаньне сярод яўрэяў, і быў у іх судзьдзёю дваццаць гадоў. Але гэтыя ўчынкі і далейшае павядзеньне Самсона ня былі прыемны У вачох Божых, бо Самсон быў назарэем, дзеля гэтага канец яго жыцьця і сьмерць былі жудасныя.

Самсон дазволіў сабе захапіцца філісьцімлянкаю ― прыгожаю Далілай. Сваякі падкупілі яе, каб выведала у Самсона, ад чаго залежыць яго нязвычайная сіла. Самсон доўга не хацеў адкрыць, ала нарэшце сказаў: "сіла мая ― кажа — у тым, што я — назарэй, што брытва не датыкалася да галавы мае ад самага нараджэньня майго". Даліла паведаміла аб гэтым князёў філісьцімскіх. Тыя паслалі ча-