Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/80

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гэдэону пакінуць толькі 300 чал. Гэта былі самыя адважныя ваякі. Яны былі настолькі загартаваны, што нават ваду з ракі "лакталі языкамі сваімі, як локча сабака" (г. зн. стоячы, а ня стаўшы на калены). Вось з імі Гэдэон і стаў на гары. Унізе стаяў у вялікім ліку вораг. У лягеры яго панавала трывога, бо да яго дайшлі чуткі аб вялікім руху сярод ізраільцянаў. Уночы, разьдзяліўшы свой аддзел на тры часьці і даўшы кожнаму ваяку трубу і захаваны ў збанку сьвечнік, Гэдэон раптам напаў на непрыяцеля. Ваякі адкрылі свае сьвечнікі, затрубілі ў трубы і з крыкам: "Меч Бога і Гэдэона“ кінуліся рубаць і калоць ворагаў. Тыя, думаючы што каля кожнага сьвечніка цэлы аддзел і лічачы сябе акружанымі з ўсіх бакоў, пачалі забіваць адзін аднаго і кінуліся на ўцёк. Ізраільцяны прасьледавалі іх аж за Іардан.

Пасьля гэтае перамогі, мадыяніцяны болей ня трывожылі яўрэяў. Утварылася ціша па ўсёй зямлі абяцанай і цягнулася цэлых 40 гадоў, пакуль жыу Гэдэон.

У падзяку за збавеньне, Ізраіль запрапанаваў Гэдэону і яго патомству царскую ўладу над сабою, але Гэдэон адмовіўся, сказаўшы яўрэям: „Гасподзь хай валадае вамі".

§ 55. Самсон.

За паганства й распусту яўрэі падпалі пад лютае ярмо філісьцімлянаў, якія ўціскалі іх 40 гадоў. Нарэшце, яўрэі пакаяліся. Бог выбачыў ім іх грахі і паслаў ім збавіцеля ў постаці Самсона, з калена Данавага. Ангел Божы прадказаў маці яго, што ён будзе назарэем", г. зн. прысьвячоным Богу, і пачне ратаваць ізраільцянаў ад рукі філісьцімлянаў. Як назарэй, ён не павінен быў піць віна і стрыгчы валасоў. Калі Самсон узрос, ён зьвярнуў на сябе агульную ўвагу сваёй нязвычайнай фізычнай сілаю. Народ бачыў у гэтым дзеяньне „Духа Гасподняга".

Спачатку Самсон паказаў сваю сілу, калі йшоў да свае нявесты ― філісьцімлянкі. На яго наскочыў малады леу. Самсон разарваў яго, як якое казьлянё, хаця ня меў у руках ніякага аружжа. Аб гэтым ён не сказаў нікому ані слова, нават бацьку і маці. Калі быў вызначаны дзень шлюбу, Самсон ішоў тою самаю дарогаю і бачыць: у трупе