Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/79

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

яўрэйскага народу, паводле тых высокіх прынцыпаў богакіраваньня (тэократыі), якія зьмяшчаліся ў заканадаўстве Майсея.

Час судзьдзяў абнімае 350 гадоў. Акалічнасьці гэтага апісаны ў кнізе Судзьдзяў і ў першай кнізе Царстваў. Усіх судзьдзяў было 15[1]. Выдатнейшымі з усіх былі: Гэдэон Самсон і Самуіл.

§ 54. Гэдэон.

Калі сыны Ізраіля "пачалі рабіць злое перад вачыма Божымі", дык Гасподзь паслаў на іх мадыяніцянаў, амалікіцянаў і іншыя „народы ўсходу", якія ў працягу 7 гадоў рабілі руйнуючыя напады на край, забіралі скаціну, нішчылі ураджай, шмат народу гналі ў палон і г. д. Жыхары у страху кідалі паселішча сваё і маѳмасьць сваю, і ўцякалі ў горы. Замест таго, каб агульнымі сіламі адбіць страшнага Ворага, яўрэі пасылалі невялічкія аддзелы войска, якія ў бітвах з непрыяцелем ўсе гінулі. „І згалеў зусім Ізраіль", і зьвярнуўся да Бога. Тады Бог зьлітаваўся над ім і прызваў дзеля яго збавеньня Гэдэона.

Гэдэон быў адважны ваяка, меў вялічны царскі выгляд. Ен быў адным з праўдзівых, верных Іегове, хто клікаў народ да пакаяньня і адраджэньня. Аднаго разу ўвосень Гэдэон цішком і пасьпешна вымалочваў пшаніцу, каб зрабіць запас хлеба і пераправіць сваю сям'ю у горы. Ен і не заўважыў, як зьявіўся яму Ангел Гасподзень. На жальбу Гэдэона, што мусі Гасподзь пакінуў свой народ, калі паслаў такія няшчасьці, Ангел абвясьціў яму, што Гасподзь абірае яго дзеля збавеньня народу. Каб запэўніць яго ў гэтым, Ангел даў яму знак ― паслаў агонь на дар, які прынёс Богу Гэдэон.

Калі мадыяніцяны й амалікіцяны перайшлі Іардан і рыхтаваліся да нападу, дык гэдэон паслаў наказ да усіх каленаў, каб сабралі і прывялі ваякаў. Сабралася 32.000 ваякаў. Гэдэон, па загаду Божаму, абвясьціў усім, што той, хто з іх палахлівы, хай вернецца да хаты. Засталося толькі 10.000 чал. „Усё яшчэ шмат", ― сказаў Гасподзь, і загадаў

  1. Вось іх імёны: Гафанііл, Аод, Самзар, Варак, Гэдэон, Фола, Іaір, Эфай, Эсэвон, Элон, Аўдон, Самсон, Эмэар, Ілій і Самуіл.