Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

царстве, ад найпрасьцейшых арганізмаў да самых складаных. Сьвет жывых істотаў прадстаўляе як-бы стройнае дрэва, якому бракуе толькі кветкі, каб завяршыць і аздобіць яго крону. Ня было толькі чалавека ― цара прыроды. Але зьявіўся і ён, у той-жа самы шосты дзень тварэньня: і стварыў Бог чалавека па абразу Свайму, мужчыну і жанчыну стварыў іх.

Так скончылася гісторыя тварэньня сьвету. І аглядзеў Бог усё, што Ен стварыў і вось дужа добра.

І скончыў Бог да сёмага дня ўсе справы свае, і адпачыў у дзень сёмы ад усіх справаў сваіх. І багаславіў Бог сёмы дзень і асьвяціў яго. Адсюль паходзіць субота, як дзень адпачынку, як сьвята на памяць аб стварэньні сьвету.

Стварыўшы сьвет, Бог не пакінуў яго без свае апекі. Ён кіруе сьветам і прамышляе аб ім, каб захоўвалася жыцьцё і сілы усяе прыроды, усіх стварэньняў, ― дзеля гэтага мы і называем Бога Прамысьліцелем.

§2. Стварэньне першых людзей, шчасьлівае жыцьцё іх у раі.

Перад тым, як стварыць чалавека, Бог трымае раду у Сьвятой Тройцы, каб гэтым паказаць высокае прызначэньне чалавека: створым чалавека па абразу і па падобію Нашаму. І стварыў Бог чалавека з зямлі і дыхнуў у твар яго дыханьне жыцьця і стаўся чалавек душою жывою. І дау Бог імя чалавеку Адам (зямны). Стварэньне з зямлі павінна напамінаць чалавеку яго тленнасьць, залежнасьць яго істнаваньня ад Бога. Беспасярэдняе удуваньне Стварыцелем несьмяротнай, разумнай і свабоднай душы (абраз Божы) павінна нязьмерна ўзвышаць чалавека над жывёлай. Падобіе чалавека да Бога зьмяшчаецца ў дадзенай Богам здольнасьці бесканечнага моральнага дасканаленьня. Бог стварыў чалавека дзеля таго, каб ён пазнаваў Бога, любіў Яго, спаўняў Яго сьвяты закон, праслаўляў Яго і цераз тое вечна быў шчасьлівы.

І сказау Бог: нядобра чалавеву быць аднаму. Створым яму памочніцу ― жанчыну; і стварыў Бог жану для Адама. Яна створана з рабра Адама, якое Бог выняў у яго, калі навёў на яго сон. Стварэньне з рабра Адамавага паказвае,