Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

што ўвесь род чалавечы павінен быць адзіным целам, каб дзеля гэтага ўсе людзі былі склонны любіць, берагчы і памагаць адзін аднаму.

І прывёў Бог жану да Адама і багаславіў іх і сказаў: пладзецеся, размнажайцеся, напаўняйце зямлю, валадайце ёю і пануйце над усёю жывёлаю. Гэтым загадам стварыцеля чалавек пастаўлены на чале ўсяе прыроды, якая павінна яму служыць. Але з другога боку і чалавек павінен берагчы прыроду і разумна карыстацца яе сродкамі, сіламі і багацьцем.

Як цар прыроды і вянок тварэньня, чалавек уведзены быў Богам у асобны насаджаны для яго наўмысна дужа прыгожы сад або рай ў Эдэме, на ўсходзе. Жыцьцё Адама і яго жаны ў раі было самае шчасьлівае. Ім ня трэба было працаваць, каб пракарміцца. Іх акружаў збытак багацейшых дароў райскай прыроды. Яны ня ведалі хваробы і не баяліся сьмерці: Бог вырасьціў для іх у раі асаблівае дрэва, т. зв. дрэва жыцьця, плады з якога баранілі іх ад хваробы і сьмерці. Але жыцьцё Адама з жаною ў раі ня было жыцьцём дармаедаў: яны павінны былі берагчы і вырабляць рай. Мелі яны ад Бога яшчэ і асобнае даручэньне ― даць кожнай жывёле імя, паводле яе прыроднага свойства. Але вярхом шчасьця першых людзей было тое, што Бог часта зьяўляўся да іх "у прахалодзе дня" (пад вечар) і гаварыў з імі, адкрываючы ім вялікія тайны для асьветы іх розуму і сэрца. Гэтая беспасярэдняя лучнасьць чалавека з Богам была першай і дасканальнай рэлігіяй.

§ 3. Грэхападзеньне першых людзей і яго вынікі. Абяцаньне Збавіцеля. Устанаўленьне ахвярапрынашэньняў.

З рук стварыцеля першыя людзі вышлі сьвятымі, без граха. Ня было ў іх ні варожасьці, ні няпраўды, і яны, як нявінныя дзеці, ня ведалі сораму.

Але, каб людзі не завялічаліся ад свае блізасьці да Бога, каб узгадаваць іх волю, Бог даў ім прыказаньне, а іменна: забараніў есьці плады з аднаго дрэва ў раі, якое называлася дрэвам пазнаньня дабра і зла, ― і сказаў, што калі зьядуць іх, то сьмерцю памруць. Даўшы чалавеку