Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

астуджваньне матэрыі, якая пасьля стала ў адных мясцох падымацца, у другіх асядаць; месцы высокія рабіліся сушаю, а нізкія напаўняліся вадою: - утварыліся акіяны, моры, вазёры, рэкі і г. д. На сушы, пакуль што, ня было ніякага жыцьця. Толькі голыя, мёртвыя скалы пахмура глядзелі на сабраньні вады. Але Бог сказаў: хай прарасьціць зямля зеляніну, траву якая сее насеньне, і дрэва пладавітае — усё па роду свайму. І зрабілася так. На сушы зьявіліся ўсялякія расьліны, травы, кветкі, дрэвы, якія да нашых дзён, па уложанаму у іх закону Божаму, родзяць кожнае падобную да сябе, а ня іншую якую траву, кветку, дрэва і г. д. Гэта ўсё было у трэці дзень.

І сказаў Бог: хай будуць сьвяцілы на цьвердзі нябеснай, для аддзяленьня дня ад ночы і для азнакі і часу, і каб асьвятлялі зямлю. І стала так. Па слову стварыцеля, аканчальна ўтварыліся сонца і зоркі. Гэта было далейшым працягам таго працэсу ці руху, які пачаўся ў матэрыі на другі дзень тварэньня. Сонца запалілася сваім магутным жыцьцятворным сьветам і асьвяціла плянэты, якія абкружаюць яго; неба ўсё зазьзяла мірыядамі зорак і дзіўны бляск іх выклікаў захопленьне навет ангелаў нябесных, якія карагодам услаўлялі Стварыцеля. І ўбачыў Бог, што гэта добра. І быў вечар і была раніца: дзень 4-ты.

І стварыў Бог рыб вялікіх і ўсялякіх паўзуноў, якіх распладзіла вада па роду іх, і ўсялякую птушку пярнатую па роду яе. І багаславіў іх Бэг і сказаў: пладзецеся і размнажайцеся і напаўняйце ваду ў морах, і птушкі хай множацца на зямлі. Быў гэта пяты дзень тварэньня сьвету. Бог напоўніў жыцьцём ваду і паветра: рыбы і птушкі ― першыя жывыя істоты на зямлі. Багаславіўшы іх, Бог даў ім закон пладзіцца і размнажацца кожнай па роду яе, каб кожная пара ці то рыб, ці то птушак радзіла толькі да сябе падобных.

І стварыў Бог у дзень шосты зьверы зямныя па роду іх, і быдлё па роду яго, і ўсе гады зямныя па роду іх. Усе гэтыя жывыя істоты створаны з зямлі, ў якую йзноў абарачваюцца, калі паміраюць. Трэба багавейліва прыхіліцца да тайны стварэньня жывёльнага, як і расьліннага царства: якое дзіўнае багацьце і разнаякасьць формаў і колёраў, звычаяў і інстынктаў, якое хараство наглядаем мы ў тым і другім