Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/78

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нае калена кіравалася ўласнымі старшынямі, на чале з асобным князем ці начальнікам. Такім чынам, утварылася як-бы 12 асобных, самастойных гаспадарстваў. Пакуль жывое было пакаленьне, якое было сьведкай вялікіх цудаў і дабрадзействаў Божых, дык яўрэйскі народ, ня гледзячы на сваё вонкавае разьяднаньне, захоўваў сваю нацыянальную й рэлігійную сьвядомасьць і сувязь, і дзеля гэтага "ціха і спакойна жыў пад сваёю смакоўніцаю". Але зьмяніўшае яго новае пакаленьне не хацела „ведаць Госпада і справаў Яго, якія Ен рабіў Ізраілю", і пайшло іншым шляхам. Яўрэі ўвайшлі ў цесныя суадносіны з хананеянамі і і іншымі паганскімі народамі, пачалі браць іх дачок сабе за жонак, перанялі шмат чаго з іх паганскіх звычаяў і жыцьця, і, нарэшце, сталі пакланяцца паганскім багом Ваалу і Астарце (багі сонца й месяца). Пасьля адхіленьня ад праўдзівай рэлігіі, пачалося наагул паніжэньне моралі ў народзе, запанавала няпраўда, падман, самавольства, крадзежы, зладзейства ўсялякага роду; за гэтым надыйшла поўная няладзіца дзяржаўнае і грамадзкае працы й кіраўніцтва, і амаль ня поўная страта нацыянальнае сьвядомасьці народу. Замест таго, каб клапаціцца аб агульным дабры, кожная калена думала толькі аб сваёй карысьці. Гэткім палажэньнем народу карысталіся тубыльныя і суседнія народы, якія нацадалі на яўрэяў, адбіралі маемасьць, забівалі іх, накладалі даніну, абарочвалі ў рабства і т. п. Так, цар мэсапатамскі зьняволіў іх на 8 гадоў, моавіцкі ― на 18 г., ханаанскі ― на 29 г., філісьцімскі ― на 40 г.

У такія гады цяжкае нядолі й няволі Гасподзь, па малітвам верных яшчэ Яму сыноў Ізраіля, высоўваў адважных і разумных людзей, якія стараліся аб'яднаць народ супроць агульнага ворага, вызвалялі ад яго зямлю, аднаўлялі праўдзівае богапачытаньне і пасьля вайны кіравалі яўрэямі і судзілі іх справы. Такія правадыры народныя называліся судзьдзямі. Яны ня былі абранцамі народу і не перадавалі ўлады па насьледзтву сваім дзецям, як перадаюць звычайна цары. Яны былі толькі часовымі кіраўнікамі народу, як-бы поўнамоцнікамі Бога, Які заставаўся Адзіным Праўдзівым Царом і Правадыром народу, адкрываўшым волю сваю праз першасьвяшчэньнікаў. Дзеля гэтага, кіраўніцтва судзьдзяў можна назваць часам самасправаваньня