Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/77

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ім Гасподзь спакой з усіх бакоў, як абяцаў бацьком іх; і ніхто з усіх ворагаў іх ня ўтрымаўся супроць іх; усіх ворагаў іх аддаў Гасподзь у рукі іх. Не засталося няспоўненым ніводнае слова з усіх добрых словаў, якія гаварыў Гасподзь дому Ізраілеву; усё збылося".

Так пачалася новая эра у жыцьці Богам абранага народу. Споўніліся вялікія абяцаньні, дадзеныя Абрааму, Ісааку і Якаву. Пасьля доўгіх і цяжкіх спробаў, шляхам цяжкае барацьбы і крыві яўрэйскі народ адтрымаў, нарэшце, зямлю й волю, і мог пачаць правільнае гаспадарственнае жыцьцё. Раней паднявольны, тутака стаў свабодным; раней Вандроўны, тутака мог абраць болей адпаведны грамадзкаму развіцьцю, земляробскі характар жыцьця. У новых, лепшых умовах жыцьця яўрэйскі народ тым хутчэй мог і павінен быў зьдзейсьніць сваё вялікае гістарычнае прызваньне ― быць храніцелем і пашыральнікам праўдзівага богапазнаньня і моралі у сьвеце.

Сьмерць І. Навіна. Пасьля разьдзелу зямлі І. Навін кіраваў народам яшчэ 25 гадоў. Чуючы прыбліжэньне сьмерці, ён склікау усіх прадстаўнікоў народу і намаўляў іх дакладна спаўняць закон Ӏеговы і не ўваходзіць у супольнічаньне з хананеянамі. Народ адказаў: "не, ня будзе таго, каб мы кінулі Госпада і пачалі служыць іншым багом". Паміраючы, павадыр запісаў гэтыя словы ў кнігу закону, узяў вялікі камень, палажыў яго пад дубам у сьвяцілішчы і сказаў народу: „вось, камень гэты хай будзе вам сьведкай супроць вас у наступныя дні, каб вы не манілі перад Госпадам, Богам вашым". Памёр І. Навін, маючы 110 гадоў веку, і быў пахаваны ў сваім удзеле на гары Ефрэмавай.

Усё, што здарылася з ізраільскім народам у часы І. Навіна, запісана ім у кнізе Сьвятога Пісаньня, якая называецца кнігаю І. Навіна".

Часы судзьдзяў (1450 — 1100 г. да Хр. Нар.).

§ 53. Стан яўрэяў у часе судзьдзяў.

Расьсяліўшыся ў зямлі ханаанскай, яўрэі пачалі гаспадарыць, гадаваць жывёлу, займацца рамяством, гандлем і увайшлі у зносіны з суседнімі народамі.

Дзякуючы таму, што ня было аднаго правадыра, кож-