Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/76

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гаспадарамі гэтае зямлі: апрача прыморскіх гарадоў, яшчэ і некаторыя іншыя гарады ў сярэдзіне краю, таксама і некаторыя лясістыя мясцовасьці, асабліва ў горах, засталіся у уладаньні хананеянаў, служачы заўсёднаю пагрозаю для яўрэяў. Але, ўтаміўшыся вандраваньнем у пустыні і сямёхгадовай вайной, яўрэі хацелі якнайхутчэй адпачыць і пабуджалі сваіх правадыроў спыніць далейшае заваяваньне. Дзякуючы гэтаму, вайна была спынена і народ пачаў сяліцца на новых мясцох. Але гэтая пасьпешнасьць абярнулася з ходам часу ў вялікае зло, бо у краі засталося шмат хананеянаў, якія ўцягнулі яўрэяў у распусту, зьбілі іх з дарогі служэньня Адзінаму Праўдзіваму Богу і праз гэта наклікалі на іх страшныя бядоты й вечную нядолю.

§ 52. Разьдзяленьне зямлі ханаанскае паміж каленамі ізраільскімі (1450 г. да хр. Нар.). Сьмерць І. Навіна.

Заваяваную зямлю І. Навін разьдзяліў праз лёсаваньне між дзевяцьма з паловай каленамі ізраільскімі, а калена Рувімава і Гадава, з паловай калена Манасіінага, адпусьціў на надзелы іх за Іарданам. Першы лёс выпаў калену Юдаваму, якому дастаўся вялізарны вокруг на паўдні Палестыны з Хэўронам у асяродзьдзі. Зямля на паўноч ад яго, навакол Ерыхону, дасталася калену Вэніямінаваму. Усе іншыя калены аселі ў паўночнай і паўночна-заходняй часьці Палестыны, іменна: Асірава, Нэфалімава, Завулонава, Ісахарава, Ефрэмава, Данава, Сымонава і палова кал. Манасцінага[1]. Калена Левііна зусім не адтрымала зямлі: яму было выдзелена для жыцьця пасярод розных каленаў 48 гарадоў з належнымі іх надзеламі; апрача таго, для утрыманьня сьвяшчэньнікаў і левітаў, усе калены павінны былі даваць дзесяціну сваіх даходаў. Шэсьць гарадоў, з ліку прызначаных левітам, абвешчаны былі „гарадамі прытулку": нявольны забойца мог уцячы да іх, хаваючыся ад помсты з боку сваякоў забітага. Такім чынам, аддаў Гасподзь Ізраілю ўсю зямлю, якую абяцаў даць бацьком іх, і яны адтрымалі яе ў насьледзтва і асяліліся на ёй. І даў

  1. Ефремава калена заняло самую сярэдзіну зямлі. Там, у горадзе Сіломе, была пастаўлена скінія, і гэты горад зрабіўся месцам сабраньня старшыняў і судзьдзяў.