Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/75

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

скініяй. Тады Бог адкрыў І. Навіну, што яны пакараны за тое, што ня споўнілі закляцьця і ўзялі здабычу. Лёс паказаў вінаватага. Ен быў пабіты каменьнем; труп яго і ўся маемасьць была спалена ― каб была засьцярога іншым. Пасьля гэтага Бог аддаў яўрэям і горад Гай.

У Сіхэме, куды хутка пасьля заваяваньня Гаю прышлі яўрэі, яны пахавалі астанкі Язэпа, якія ўзялі з Эгіпту ― на тым полі, якое купіў Якаў і перад сваёю сьмерцяй адказаў Язэпу.

Народ прысягае захоўваць Закон Божы. У Сіхэме-ж народ урачыста прыняў на сябе абавязак сьвята захоўваць дадзены яму закон Божы. На каменных камлыгах былі выбіты галоўныя палажэньні Сінайскага законадаўства. Калі сьвяшчэньнікі, якія знаходзіліся з каўчэгам завету ў даліне, апавяшчалі пэўнае палажэньне закону, то на багаславеньне яго з гары Гарызіму і на пракляцьце з гары Гэвалу народ адказваў гучным і дружным,амін", пацьвярджаючы гэтым праўдзівасьць і няўхільнасьць багаславеньня за спаўненьне закону і пракляцьця за яго нарушэньне.

Саюз цароў ханаанскіх. Тымчасам чутка аб перамозе яўрэяў праняслася па ўсім краі. Жыхары дужа засмуціліся. Утварыўся саюз цароў, на чале з царом Ерусалімскім, каб агульнымі сіламі перамагчы ворагаў. Адбылася бітва. Яна цягнулася цэлы дзень. Яўрэі прымусілі сваіх ворагаў уцякаць. Калі яны беглі па нахіле гары, раптам выпаў на іх з неба каменны град, які забіваў уцякаўшых. Стала зьмяркаць. Тымчасам прасьледаваньне ня было яшчэ скончана. Тады І. Навін, моцны вераю ўва ўсемагутнасьць Божую, ўладна выклікнуў: стой сонца!" Раптам спынілася сонца і зьяла на небе, пакуль народ нішчыў сваіх ворагаў.

Пасьля гэтае перамогі, заваяваньне зямлі ханаанскае далей адбывалася лёгка і шпарка, гарады здаваліся адзін за адным, і разам з імі нішчыліся ці выганяліся жыхары, якія ўладалі імі.

Утварыўся быу супроць І. Навіна саюз цароў паўночнае часьці зямлі ханаанскае, але й яны былі пабіты пры возеры Мэром.

Гэтак пакрысе, пры помачы Божай, была здабыта зямля ханаанская, хаця яўрэі не маглі яшчэ назваць сябе поўнымі