Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/74

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

райшоў па аголеным ад вады, сухім дне ракі. На ўспамін аб гэтым пераходзе І. Навін выбудаваў два ахвярнікі Богу ― на тым месцы, дзе стаялі сьвяшчэньнікі з каўчэгам, і ў Галгале, дзе ізральцяны супыніліся лягерам, перайшоўшы Іардан. Цудоўны пераход яўрэяў праз Іардан вельмі напалохаў усіх жыхароў зямлі Ханаанскае.

У Галгале яўрэі ў 40-вы раз па выхадзе з Эгіпту сьвяткавалі Пасху. На другі дзень яны елі праснакі з пшаніцы зямлі абяцанае і сушаныя зёрны. З гэтага дня перастала падаць манна з неба. Народ павінен быў карміцца ўжо пладамі зямлі абяцанае.

§ 51. Заваяваньне зямлі абяцанае.

Узяцьце Ерыхону. Першы горад, які прышлося браць пасьля пераходу праз Гардан, быў Ерыхон, абнесены высокімі і моцнымі сьценамі. Перад тым, як пачаць аблогу, І. Навін сам пайшоў аглядзець яго. І вось ― бачыць ― недалёка ад гарадзкое сьцяны стаіць чалавек з аголеным мечам. І. Навін пытаецца ў яго: ,ці ты наш, ці з ліку ворагаў нашых"? ― Той адказвае: "я правадыр войска Божага". ― І. Навін пакланіўся яму і сказаў: "што валадар мой скажа рабу свайму?" Нябесны пасланец загадаў І. Навіну скінуць абутак з ног, дзеля пашаны гэтага сьвятога месца, і сказаў, што Гасподзь аддае ў рукі яго Ерыхон і цара ягонага, пры чым яўрэі, здольныя да войска, у працягу шасьцёх дзён павінны абыйсьці горад па адным разе, а ў сёмы ― сем разоў, за імі павінны нясьці каўчэг завету, а за каўчэгам хай ідзець увесь народ у глыбокім маўчаньні. І. Навін споўніў усё, як загадаў яму Ангел. Калі на сёмы дзень, абыйшоўшы Ерыхон сем разоў, яўрэі, па знаку трубы, усе раптам закрычэлі, дык сьцены гораду паваліліся і ізраільцяны ўвайшлі у горад. Усю здабычу яўрэі, згодна з закляцьцем І. Навіна, павінны былі ўнясьці ў скінію.

Перамога над яўрэямі пры Гаі. За Ерыхонам ляжаў горад Гай. На падставе адтрыманых вестак, І. Навін для заваяваньня гэтага гораду выслаў невялічкі аддзел войска (3000 чал.). Але аказалася, што весткі тыя былі непраўдзівыя: жыхары Гаю перамаглі яўрэяў і прычынілі ім вялікія страты у войску. Увесь народ засмуціўся. І. Навін і старшыні яўрэйскія, парваўшы на сабе вопраткі, упалі ніцма перад