Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/73

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тавыя дзеравы, аліўкавае дзерава і мёд, ― зямля, у якой народ будзе есьці хлеб і ні ў чым ня будзе мець недахвату". Было таксама і шмат прыгожых месцаў для папасу скаціны. На паўдзён, дзе мясцовасьць мае зусім пустыны характар, сустракаюцца прыгожыя оазы з дужа багатаю расьліннасьцяй.

Калі яўрэі асяліліся ў Палестыне, дык географічнае палажэньне яе было як мага карысным для іх. Палестына знаходзілася ў асяродзьдзі ўсяго гістарычнага сьвету, недалёка ад мора, па якім ішлі руховыя гандлёвыя й культурныя зносіны; з ходам часу яўрэі самі маглі прыняць у іх учасьце і прысвоіць сабе ўсю сучасную культуру. З свайго боку, маладая яўрэйская нацыя магла унясьці ў жыцьцё паганскага сьвету пачаткі праўдзівага богапазнаньня. Карысьнейшага за гэтае палажэньня для народу, якому Бог прызначы быць сьвятлом дзеля адкравеньня народаў", ня мог даць ніводзін край у сьвеце. Але ў гэтым зьмяшчалася і небясьпека для праўдзівае рэлігіі: уваходзячы ў бліжэйшыя суадносіны з паганскімі народамі, яўрэі лёгка маглі паддацца распусьліваму ўплыву шмат якіх паганскіх культау і пакінуць Бога Абраама, Ісаака й Якава, што ўзапраўднасьці мы няраз і бачым у далейшай гісторыі яўрэйскага народу.

§ 50. Ісус Навін. Пераход яўрэяў праз Іардан

(1456 г. да Хр. Нар.).

Па сьмерці Майсея, Бог сказаў І. Навіну: ,,Майсей, раб Мой, памёр; дык устань і перайдзі праз Іардан ты і увесь народ ― у зямлю, якую я дам ім, сыном ізраілевым". Пакуль народ рыхтаваўся пакінуць апошні свой лягер у Сіттіме ― у гары, на якой памёр Майсей, І. Навін паслаў двох аглядальнікаў аглядзець бліжэйшы горад ― крэпасьць Ерыхон (12 вёрст за Іарданам). Аглядальнікі, вярнуўшыся, сказалі: „Гасподзь аддаў усю зямлю у нашыя рукі, і ўсе жыхары зямлі у страху ад нас". Тады І. Навін перайшоў з Сіттіму на бераг Іардану. Гэта была пара веснавога разводзьдзя ракі (красавік), калі пераход праз яе асабліва цяжкі. Але Ісусу Навіну было адкрыта Богам: ,як толькі ногі сьвяшчэньнікаў, якія нясуць каўчэг, ступяць у ваду Іардану, дык вада зьнікне, а якая цячэ з гары, спыніцца, як сьцяною". Так усё і адбылося. Увесь народ цудоўна пе