Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ахоплівае пэрыяд часу у 3800 гадоў; 2) Кніга выхаду, у якой выкладаецца гісторыя жыцьця яўрэяў у Эгіпце, выхад з яго, адтрыманьне Сінайскага законадаўства і пабудаваньне скініі; 3) Кніга Левіт, у якой апісваецца багаслужэньне й абрадавыя законы, якія датычаць службы левітаў; 4) Кніга Ліку, у якой зьмяшчаюцца два сьпісы яўрэяў і гісторыя вандраваньня іх ад Сінаю да зямлі ханаанскае і 5) Кніга Другазаконьня, дзе паўторваюцца законы, якія былі даны Майсеем, і апісваецца сьмерць Майсея.

§ 49. Зямля абяцаная.

Ведамы пад імем Палестыны[1] - край, які Бог прызначыў яўрэйскаму народу у валаданьне, ляжыць у Азіі уздоўж усходняга берагу Міжземнага мора, ад Ліванскіх гораў на паўноч, да Арабійскае пустыні на паўдзён, і прадстаўляе плошчу ў 110 кв. вёрст. У ёй высокія горы (Эрмон, Фавор, Гарызім, Сіон, Элеонская) некаторыя з сьнегавымі верхавінамі чаргуюцца з плоскімі ўзвышшамі і глыбокімі далінамі, якія часам ляжаць ніжэй марскога роўня (Іарданская). Клімат здаровы і спрыяе высокаму росту і фізычнай сіле насяленьня.

У сучасны момент Палестына зьяўляецца даволі пустынным і бясплодным краем. Гэта залежыць ад адсутнасьці працавітага насяленьня, якое падтрымлівала-б культуру краю і змагалася з такімі, напр., зьявамі, як брак абвадненьня, засыпваньне пяскамі выдмаў берагавое, вельмі ўраджайнае, паласы і т. д.

У часе Майсея гэта быў край, узапраўднасьці цякучы "малаком і мёдам". Усё дыхала дастаткам і раскошай і шчодра вынаграджала працу. Асабліва ўраджайны былі даліны, абароненыя горамі ад надта лютага ўсходняга ветру "кадім", які высушваў усю расьліннасьць. У некаторых мясцох зьбіралі па два жнівы у год. Па нахілу гораў усюды былі пышныя сады і вінаграднікі, і самыя горы, якія цяпер зьдзіўляюць сваёю пусткаю, былі пакрыты прыгожымі лясамі. Як апісвае Майсей, "гэта была зямля добрая, дзе пшаніца, ячмень, вінаградная лаза, смакоўніцы, грана-

  1. Ад імя аднаго з народаў ― філісьцімлянаў, ― які займаў гэту зямлю у век пасьля патрыархаў.