Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/71

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

§ 47. Апошнія распараджэньні Майсея і багаславеньне ім народу. Сьмерць Майсея.

Перад канцом 40-гадавога вандраваньня ў пустыні, памятаючы прызначэньне Божае, што ня ўвойдзе ён у зямлю абяцаную, Майсей пачаў рыхтавацца да сьмерці, хаця арганізм яго быў яшчэ моцны, ня гледзячы на яго немалы ужо век (120 г.). Па наказаньню Божаму, Майсей паставіў замест сябе правадыром народу Ісуса Навіна і абвясьціў апошнія свае распараджэньні народу, іменна: калі ізраільцяны ўвайдуць у зямлю ханаанскую, яны павінны будуць выгнаць усіх яе жыхароў, зьнішчыць ідалапаклонства, разьдзяліць усю зямлю між каленамі ізраільскімі і адмовіцца ад усялякіх зносін з хананеянамі. Просячы народ спаўняць Божыя прыказаньні і абяцаючы за гэта ўсялякае дабро зямное і панаваньне над шмат якімі народамі, Майсей прадказаў страшныя бядоты, калі народ забудзе Бога і Яго сьвятыя запаведзі. Нарэшце, Майсей даў сваё багаславеньне усім каленам ізраільскім і перадаў сьвяшчэньнікам, дзеля захаваньня ў каўчээе завету, напісаныя ім кнігі Закону.

Перад самай сьмерцяй, Бог загадаў Майсею ўзыйсьці на гару Нэво і адтуль паказаў яму ўсю зямлю абяцаную да самага мора (Міжземнага): „ось зямля ― сказаў яму Бог ― аб якой я кляўся Абрааму, Ісааку і Якаву, і я даў табе убачыць яе вачыма тваімі, але ты ня ўвойдзеш у гэтую зямлю". І памёр там Майсей, аплакваны ўсім народам у працягу 30-х дзён. Бог схаваў месца пахаваньня яго, каб яўрэі, меўшыя такі нахіл да многабоства, не маглі ўбагавіць яго.

§ 48. Пятакніжжа Майсеева.

Да Майсея паданьні аб стварэньні сьвету й чалавека, аб шчасьлівым жыцьці яго ў раі й грэхападзеньні, аб патопе, патрыархах, аб захаваньні праўдзівага богапазнаньня і г. д. перадаваліся вусна ад дзядоў патомкам. Майсей першы, па натхненьню ад Духа Сьвятога, выклаў іх на пісьме. Дзеля гэтага ён ёсьць першы сьвяшчэнны і боганатхненны пісьменьнік. Ён напісаў наступныя пяць кнігаў, якія складаюць разам „Пятакніжжа або Закон Майсеяў": 1) Кніга Быцьця, у якой апісваецца лёс сьвету й чалавека ад стварэньня сьвету да сьмерці Якава й Язэпа у Эгіпце; яна