Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ад імя Госпада: "шлях твой няправы перада Мною; йдзі з людзьмі гэтымі, але толькі тое кажы, што Я буду гаварыць табе". Валак з радасьцяй сустрэў Валаама. Ен патрэбаваў, каб на гары, з якой было відаць лягер ізраільцянаў, выбудавалі сем ахвярнікаў і прывялі цялят і аслоў. Закурыліся ахвяры, пралілася ахвярная кроў. Але Валаам усё яшчэ вагаўся, ці праклінаць Ізраіля: з аднаго боку яго спакушалі багатыя гасьціны, з другога ― баяўся не паслухаць волі Божай. Тры разы Валаам запытваў Бога на трох абраных месцах, і тры разы, па наданьню Божаму, вымаўляў, замест пракляцьця, багаславеньне Божае ізраільскаму народу: як пракляну я Ізраіля? Бог не праклінае яго. Як прыгожы шатры твае, Якаў, і жылішчы твае, Ізраіль! Багаслаўляючы цябе багаславёны і праклінаючы цябе пракляты". А пасьля, натхнёны Богам, вымавіў наступнае прадказаньне аб зьяўленьні у ізраільскім народзе вялікага Патомка ― Збавіцеля сьвету: „бачу Яго, але цяперака яшчэ няма; бачу, але ня блізка. Усходзіць зорка ад Якава і паўстане посах ад Ізраіля, крышыць князёў Моава і руйнуе ўсіх сыноў Сіфавых".

Валаам сабраўся йсьці дамоў. Але яму шкада было страціць багатыя гасьціны, і ён даў Валаку згубную для ізраільцянаў раду ― усяляк спакушаць іх да ідалапаклонства і распусты. Моавіцяне зрабілі паводле рады Валаамавай. Ізраільцяне аддаліся страшнай распусьце. У пакараньне за гэта, Гасподзь загадаў зьнішчыць сьмерцяй усіх саграшыўшых распусьнікаў, якіх загінула 24.000 чал. Пры гэтым пакараньні згінуў і сам Валаам.

Калі пасьля гэтага быў зроблены новы перапіс народу, які быў патрэбны дзеля правільнасьці будучага падзелу зямлі, дык аказалася, што ўсяго было 601,730 чал. мужчынскага роду, здольных да войска. Гэта было ужо новае пакаленьне, якое радзілася у пустыні. З старога пакаленьня, апрача Майсея, жывымі засталіся толькі Ісус Навін і Халеў ― у нагароду за сваю вернасьць завету Божаму. Яўрэі ўступалі цяпер у зямлю абяцаную. Іх мукі й нядоля падходзілі да канца. Майсей з гэтае прычыны ўстанавіў сьвята „кушчаў" (шатроў) на ўспамін 40-гадовага вандраваньня ў пустыні.