Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

споўніў волю Божую і, узапраўднасьці, усе, хто з вераю і малітваю паглядаў на мядзянага зьмея, засталіся жывымі[1].

§ 46. Заваяваньне ўсходня-Іарданскае краіны. Прароцтва Валаама.

Яўрэі ўсё бліжэй і бліжэй падсоўваліся да ўсходніх межаў зямлі абяцанае. Перашкоды з боку суседніх народаў рабіліся ўсё значнейшымі. Калі ізраільцяны былі ужо недалёка ад ракі Іардану, за якой пачыналася зямля абяцаная, дык проці іх выступілі з войскам спачатку цар амарэяў, пасьля цар васанскі. Яўрэі разьбілі іх, занялі іх гарады, зьнішчылі іх жыхароў і забралі іх маемасьць. Пасьля гэтага лягерам на беразе Іардану проці гораду Ерыхону. Занятую зямлю Майсей аддаў у валаданьне тром каленам ізраільскім: Рувімаваму, Гадаваму і палавіне калена Манасіінага з тэю умоваю, што аканчальна яны асядуць на сваіх удзелах не раней, як будзе заваявана ўся зямля абяцаная, у чым павінны памагаць іншым каленам.

Удача ізраільцянаў выклікала вялікае незадаваленьне й абурэньне моавіцянаў, патомкаў Лота, якія жылі на паўдзён ад занятых зямель. Цар іх валак рашыў даць адпор прышламу народу. З гэтаю мэтаю, у зьвязку з старшынямі суседняга мадыяніцкага народу, ён зьвярнуўся да найвыдатнейшага ў той час на ўсходзе чараўніка ці паганскага прарока Валаама, які жыў на рацэ Эўфраце, у Мэсапатаміі (бацькаўшчыца Абраама), просячы яго прыйсьці і праклясьці Ізраіля, і гэтым узьнемагчы яго супроць аружжа Валака. За гэта ён абяцаў Валааму багатыя гасьціны. Валаам запытаўся у Госпада, і Гасподзь сказаў яму: "народ гэты багаславёны; йдзі да Валака, ды рабі толькі тое, што Я буду казаць табе". Валаам на асьліцы рушыў у дарогу. Дарогаю асьліца некалькі разоў супынялася, зварочвала ў бок, і нарэшце лягла пад Валаамам. Той пачаў біць яе. Раптам асьліца чалавечым голасам загаварыла: "што я табе зрабіла, што ты б'еш мяне?" Валаам надта зьдзівіўся. Вочы яго адкрыліся і ён убачыў, што на дарозе стаіць з голым мечам ангел і загароджвае яму дарогу. Ангел і кажа яму

  1. Так і нас, хрысьціян, збаўляе цяпер вера ў Расьпятага на крыжу І. Хрыста, праобразам чаго і служыць мядзяны зьмей у пустыні.