Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ў некалькі пэўных пэрыядаў часу, якія называюцца ў Бібліі днямі[1]. Думаюць, што гэта ня былі тыя дні (з 24 гадзінаў), якімі мы звычайна вымерваем час. Можа яны цягнуліся кожны тысячы і болей гадоў, як кажуць некаторыя вучоныя людзі.

Сьвет матар'яльны створаны Богам з нічога, адным Яго словам.

Сьпярша Бог стварыў матэрыю, з якой пасьля ў працягу шасьцёх дзён быў створаны сьвет. Гэтая матэрыя была як-бы нейкае бяздоньне ці хаос - бясформенны, бязладны, пакрыты цемраю. Толькі Дух Божы насіўся над гэтым хаосам. Але вось пачалося ўласна тварэньне сьвету.

І сказаў Бог: хай будзе сьвятло, і зрабілася сьвятло, назваў Бог сьвятло днём, а цемру ― ноччу. І быў вечар, была раніца, дзень першы. Гэта ня былі цяперашнія дзень і ноч, бо створанае сьвятло ня было сьвятлом сонца. Гэта было іншае сьвятло, сьвятло ўсяго сусьвету, якое выклікала у першабытнай матэрыі асаблівы рух або энэргію, у процілежнасьць цемры пачатку мёртваму, няжывому. Хаос і рух, цёмра і сьвятло ― вось тое, што названа днём і ноччу.

І сказаў Бог: хай будзе цьвердзь сярод вады і хай аддзеліць яна воду ад вады. У першабытнай матэрыі пачаўся рух яшчэ ў першы дзень. Адны слаі вадзяное пары асядалі, пачалі згушчацца, абарачваліся ў ваду, - другія ўлётваліся, выпараліся. Утварылася нязьлічаная грамада целаў нябесных, якія адарваліся адно ад аднаго. Гэта ― пакуль яшчэ нясклаўшыяся будучыя зоркі, сонца, месяц, зямля і іншыя плянэты. Між імі адкрыліся неабсяжныя прасторы прыгожага блакітнага неба. Падпарадкуючыся кожнае пэўным законам руху і прыцяганьня, яны моцна і цьвёрда трымаліся у гэтых нябесных прасторах. Гэта ўсё зьявілася ў другі дзень тварэньня.

І сказаў Бог: хай зьбярэцца вада, якая пад небам, у вадно месца, хай зьявіцца суша, і зрабілася так. І назваў Бог сушу зямлёю, а сабраньне вады назваў морам. Па творчаму слову Божаму, на зямлі йшло далей паступовае згушчваньне і

  1. Увага. Біблія - збор кнігаў, у якіх зьмяшчаецца гісторыя старога і новага завету, ці гісторыя спаду і збавеньня чалавека. Першая з іх напісаная Майсеем, пачынаецца апавяданьнем аб стварэньні сьвету.