Перайсці да зместу

Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

наю галінаю, што яе нясьлі на жэрдцы ўдвох. Але, выхваляючы пладародзьдзе зямлі, аглядальнікі не захавалі перашкодаў, якіх ня ўнікнуць, калі пайдуць займаць зямлю: „народ, які тамака жывець — казалі яны — надта дужы і гарады мае вялікія і моцна выбудаваныя; дык і племя волатаў бачылі мы там; перад імі мы ня болей, як саранча“. Народ, чуючы гэта, надта спалохаўся. Замест таго, каб — паклаўшыся на волю Божую ― сьмела й адважна йсьці ўперад, да чаго заклікалі яго Ісус Навін і Халеў, яўрэі маладушна кінуліся шукаць выхаду з палажэньня; адны трэбавалі абраць новага правадыра, другія запрапанавалі вярнуцца ў Эгіпэт, іншыя крычалі, каб пабіць каменьнем Майсея, Аарона, І. Навіна і Халева. Тады слава Божая ў відзе воблака зьявілася ў скініі, і Майсей адчуў адтуль голас Бога: „дакуль гэты народ будзе ня верыць Мне пры ўсіх знакох, якія Я яму зрабіў! Скажы ім ад імя Майго: вы ня ўвойдзеце ў зямлю, на якой Я абяцаў пасяліць вас, апрача Халева і Ісуса Навіна. Заўтра-ж варочайцеся ў пустыні Мёртвага мора. Дзяцей вашых, аб якіх вы гаварылі, што яны застануцца ў здабытак ворагам, Я ўвяду туды, а вашыя трупы лягуць у гэтай пустыні. Па ліку 40 дзён, у працягу якіх вы аглядалі зямлю, 40 гадоў будзеце нясьці кару за віну сваю і пазнаеце, што значыць быць пакінутымі Мною“. Дзесяць аглядальнікаў ― галоўных вінавайцаў ― былі ў той самы час пакараны сьмерцяй.

Ня гледзячы на прызначэньне Божае аб пакараньні, яўрэі рашылі ўсёж-такі безадкладна йсьці ў зямлю Ханаанскую. Дарма Майсей прасіў іх ня йсьці проці волі Божай. Яны кінуліся ў горы, на граніцы з Палестынай, але за сваю шалёную спробу былі страшэнна пакараны: ханааны разьбілі іх і прагналі ад сваіх межаў. І мімаволі пайшлі яўрэі йзноў вандраваць у пустынях Арабіі.

§ 42. Цудоўны посах Аарона.

У Майсея і Аарона сярод яўрэйскага народу было шмат зайздросьнікаў, якія зайздросьцілі іхняму высокаму палажэньню. Гасподзь пакараў гэтых людзей, калі яны адкрыта выказалі сваё абурэньне. Але каб у будучыні ня было ніякага сумліву адносна боскага абраньня ці прызначэньня Аарона, Бог загадаў: узяць у кожнага з 12 начальнікаў