Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/64

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

павіннасьць, ад якое ня быў вольны ніводзін грамадзянін. Трэба заўважыць, што падаткі йшлі пераважна на рэлігійныя патрэбы (утрыманьне скініі, левітаў і г. д.).

З боку кірауніцтва яўрэйскім народам ― найвышэйшая ўлада належала да Самога Геговы, Які кіраваў народам праз дадзеныя яму законы і цераз асобна абраных ім прадстаўнікоў (Майсей, Ісус Навін, судзьдзі, цары). Калі яўрэі былі яшчэ ў Эгіпце і пазьней, у часе вандраваньня ў пустыні, дык у іх была "рада старшыняў" (70), якім даручана было нясьці "цяжар кіраваньня народам“. Для разгледжаньня судовых справаў Майсеем, па радзе цесьця Мафора, былі ўстаноўлены судзьдзі" народныя, т. зв. 1000, 100, 50 і 10 ― начальнікі. У выпадках асабліва важных старшыні і начальнікі зьбіраліся на агульнанародны сход ("усё грамадзянства"), які й вырашаў пытаньні аб вайне, форме кіраўніцтва і др.

Апрача дзесятаслоўя, у законах Майсея зьмяшчаецца цэлы рад моральных пастаноў, якія мелі значэньне не для аднаго толькі яўрэйскага народу, але цераз яго і наагул для ўсяго чалавецтва. У той час, як паганцы Ня ведалі ў жыцьці іншага правіла, як толькі "жыві для сябе, хоць-бы з крыўдай для бліжняга твайго", закон Майсея першым правілам моралі выставіў такое: "любі бліжняга твайго, як самога сябе". Гэтымі і іншымі моральнымі законамі Майсей меў на ўвазе падняць у народзе пашану наагул да асобы чалавека, не выключаючы і рабоў, а таксама да сьвятасьці брачнага сужыцьця, якое так часта нарушалася ў паганцаў, да права на ўласнасьць і інш. Такія звычайныя ў паганцаў грахі, як забойства чалавека, блуд, непаважаньне бацькоў, караліся па закону Майсея сьмерцяй.

§ 41. Асуджэньне яўрэяў на 40-гадовае вандраваньне.

Каля Сінаю яўрэі прастаялі адзін год і два месяцы. Адтрымаўшы поўную царкоўную і грамадзкую арганізацыю, яны рушыліся ў далейшую дарогу. Да зямлі Ханаанскае было вёрст 300 напрасьцень. Яўрэі маглі пацяшацца надзеяй хуткага дасягненьня абяцанай зямлі, цякучай малаком і мёдам. Перад выхадам было зроблена зьлічэньне народу. Усе калены, за выключэньнем калена Левія, далі агульны лік 603.550 чал. мужчынскага роду ад 20 гадоў і вышэй; у калене Левія было 22.000 душ мужчынскага роду ад аднаго месяца і вышэй. Жанчыны і дзеці засталіся бяз зьлічэньня.

Калі яўрэі падходзілі да граніцы Ханаану, дык старшыні прасілі Майсея, выслаць наперад аглядальнікаў, якія-б "аглядзелі зямлю і прынясьлі аб ёй вестку". Майсей згадзіўся. Было абрана 12 чалавек, па адным з кожнага калена. У ліку абраных былі І. Навін і Халеў. 40 дзён аглядальнікі хадзілі па зямлі Ханаанскай і вярнуліся з рознымі пладамі, узятымі з яе і, між іншым, з такою агромністаю вінаград-