Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рабы, пакідаліся на фруктовых дзеравах плады для бедных) і год юбілейны (кожны 50-ы год, у якім уласьнікам зварочваліся маемасьці, якія былі праданы ці заложаны).

§ 40. Грамадзкія і моральныя пастановы Майсеевага законадаўства[1].

Апрача рэлігійных, Майсей, па загаду Божаму, даў яўрэйскаму народу шмат законаў грамадзкіх, каб зрабіць парадак і арганізаваць народ у адну вялікую сям'ю, каб кожны член гэтае сям'і ведаў свае правы й абавязкі і праз тое самае спрыяў агульнаму дабру і шчасьцю. Дзякуючы таму, што Сам Бог быў найвышэйшым Царом і Судзьдзёю Свайго народу, грамадзкі закон Майсея ўстанаўляў такую справядлівасьць, якой ня ведалі іншыя народы. У той час, як усюды паганскія народы дзяліліся на касты, з якіх адна бязьлітасна гняла другую, дык, па закону Майсея, усе яўрэі былі аднолькава падпарадкаваны Тегове і дзеля гэтага ўсе былі роўныя між сабою. Роўнасьць усіх перад законам складае аснаўную рыску гаспадарственнага жыцьця яўрэяў.

З боку эканамічнага роўнасьць перад законам выражалася ў тым, што кожны правамоцны сябра грамадзянства адтрымліваў пэўны зямельны надзел, у залежнасьці ад колькасьці і працаздольнасьці членаў сям'і і сам абрабляў сваю гаспадарку. Ніхто ня быў пакрыўджаны. Кожнаму быў забясьпечаны кавалак хлеба, толькі працуй. Дзякуючы гэтаму, у яўрэяў ня было тае процілежнасьці багацьця й беднасьці, раскошы і ўбогасьці, з якім Мы спатыкаемся ў другіх гаспадарствах таго й пазьнейшага часу. На той выпадак, што гэты парадак жыцьця нарушаўся, Майсей, як ведама, устанавіў сьвяты—суботні й юбілейны год, у працягу якіх, напр., праданыя ці ўзятыя за даўгі надзелы ці другая якая падобная маемасьць зварочвалася дарэмна да першага ўладара, дараваліся даўгі, бедаком пазвалялася зьбіраць калосьсе на палёх багатых і інш.

З боку грамадзкіх суадносінаў закон Майсея даваў усім праваздольным грамадзянам аднолькавыя правы, нават і чужынцам: „закон адзік і адны правы хай будуць для вас і для чужынца, які жыве ў вас" ― казаў законадаўца. Дзеля гэтага ў яўрэяў ня было таго, што бачым у другіх тагочасных народаў, у каторых, напр., рабы лічыліся як-бы рэчай ці прадметам якім, а не асобаю, ― прадметам, які гаспадар мог прадаць, выменяць, забіць і г. д. Таксама закон Майсея падняў і палажэньне жанчыны, якая адтрымала ў грамадзянстве амаль ня ўсе тыя самыя правы, што й мужчына.

Дзе ўстанаўлялася роўнасьць правоў, там ― разумеецца ― была й роўнасьць абавязкаў. Закон Майсея ня ведаў таго парадку, які трымаўся ў іншых паганскіх народаў, дзе пануючыя клясы былі вольнымі ад усялікіх гаспадарственных павіннасьцяў, а бяспраўныя нясьлі на сабе ўвесь цяжар гаспадарственнага жыцьця. Аснаўную гаспадарственную павіннасьць ― вайсковую ― адбываў, паводле закону Майсея, кожны мужчына пэўнага веку, бяз розьніцы палажэньня ў грамадзянстве; ― таксама адбывалася й падатковая

  1. Пры выкладаньні лекцыяў малодшым вучням гэны § можа быць выкінуты.