Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

да Бога, прыносіць ахвяры, курыць ладан і вучыць народ Закону Божага. Усе іншыя левіты памагалі сьвяшчэньнікам пры ахвярапрынашэньнях, насілі скінію ў часе падарожы. пяялі і гралі на музычных інструментах, калі йшло багаслужэньне. Народ у часе багаслужэньня знаходзіўся на двары Скініі.

Першасьвяшчэньнікам Майсей паставіў брата свайго Аарона; яго чатыры сыны былі прызначаны сьвяшчэньнікамі. Пры высьвячэньні Аарона, Майсей памазаў яго сьвятым алеем. Гасподзь паслаў агонь на першую ахвяру Аарона. Гэты агонь заўсёды падтрымліваўся у скініі. Два сыны Аарона ― Надаў і Авіуд ― былі пакараны сьмерцяй за тое, што ужывалі пры ахвярапрынашэньні агонь чужы.

Багаслужэньне старазаветнае царквы складалася з малітваў і ахвярапрынашэньняў. Ахвяры прыносіліся ці для ачышчэньня ад грахоў ці ў падзяку за міласьці Божыя. У першым выпадку чалавек грэшны прыводзіў цялё, барана ці казла і ўскладаў на яго свае рукі. Сьвяшчэньнік калоў жывёлу, кроў яе ліў навакол ахвярніка, а жывёлу паліў. Гэта была ахвяра гэтак зван. ўсеспаленьня. Апрача крывавых, былі ахвяры і някрывавыя, калі ў ахвяру прыносілася: мука, ладан, віно, масла і інш. У падзяку Богу і каб выпрасіць яго міласьці прыносілася ахвяра спакою ці збавеньня. Пасьля багаслужэньня сьвяшчэньнікі давалі багаславеньне народу цераз падыманьне рук і прызываньне трыкроць Імя Божага. У дзень ачышчэньня (ў палове верасьня) ахвярапрынашэньне рабілася цераз першасьвяшчэньніка. Прыводзілі двох казлоў. Першасьвяшчэньнік выбіраў цераз лёсаваньне аднаго з іх, калоў яго за грахі ўсяго народу, з крывёю ўваходзіў у сьвятое сьвятых і крапіў ёю над ачысьцілішчам каўчэга. Пасьля спальвалі казла па-за лягерам. Над другім казлом першасьвяшчэньнік выспаведваў грахі ўсяго народу і даваў прыказаньне выгнаць яго з лягеру ў пустыню.

Сьвяты. Апрача тых сьвятаў, якія ўжо былі, г. ё.: суботы, Пасхі, Пяцьдзесятніцы і дня ачышчэньня, Майсей устанавіў новыя сьвяты: новагодзьдзя, новамесяца (першы дзень кожнага новага месяца), год суботні (кожны сёмы год, у якім не абраблялася зямля, адпускаліся на волю