Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

былі зроблены з моцнага дзерава „сіттім", ці сінайскай акацыі. У двары (65 × 32 арш.), перад завесаю сьвяцілішча, стаяў аўтар ахвярапрынашэньняў, на якім прыносілі ахвяры і падтрымлівалі незгасаўшы агонь, і за ім мытніца, у якой сьвяшчэньнікі мылі рукі і ногі перад уваходам у сьвяцілішча, у часе ахвярапрынашэньняў і перад пачаткам службы. У сьвяцілішчы (13 х 13 х 6 арш.), куды мелі права ўваходзіць толькі сьвяшчэньнікі, стаяў направа (на паўноч) стол з 12 сьвятымі хлебамі, налева (на паўдзён) сямісьвечнік, які гарэў заўсёды, і проста перад завесаю ― аўтар кадзільны для курэньня ладану. Частка скініі за сьвяцілішчам, якая аддзялялася ад яго завесаю, і куды меу права ўваходзіць толькі першасьвяшчэньнік (адзін раз у год), называлася сьвятое сьвятых (6х6 х 6 арш.). Тут знаходзілася галоўная сьвятыня яўрэяў — каўчэг завету. Па форме гэта была простакутная скрыня, якая мела паўтара аршына даўжыні і каля аршына у вышыню і шырыню. Ён быў зроблены з дзерава „сіттім" і ўвесь абкладзены ўнутры і звонку золатам. Наузьверш каўчэгу ляжала залатая пакрышка, якая называлася ачысьцілішчам. Па бакох яе былі вылеплены два літыя хэрувімы. У кутох былі зроблены невялічкія абручы, куды прасоўваліся жэрдкі, калі трэба было пераносіць каўчэг. У каўчэзе знаходзіліся скрыжалі завету, судзіна з маннаю і - пазьней быў паложаны ― посах Аарона.

Калі скінія была пастаўлена, слава Гасподняя, у відзе воблака, напоўніла яе. Воблак заўсёды стаяў над скініяй. Калі ён паднімаўся, ізраільцяны рушаліся ў далейшую дарогу.

Старазаветная іерархія. Раней службу Божую спаўняў старшы ў родзе ці галава сям'і. Цяпер Гасподзь заснаваў асобны сьвяшчэнны стан, які складаўся з трох ступеняў: першасьвяшчэньнік, сьвяшчэньнікі і ніжэйшыя служнікі пры скініі. Дзеля служэньня пры скініі было прызначана цэлае калена Левія; пасьля патомкі яго адтрымалі назоў левітаў. Першасьвяшчэньнік быў заступнікам перад Богам за народ і галоўным ахоўнікам закону. Яму было прысвоена асобнае дарагое адзеньне у часе багаслужэньня. На грудзёх ён меу „наперстнік“, які быў упрыгожаны 12 дарагімі каменьнямі, з напісам на іх іменаў 12 каленаў ізраільскіх. Да абавязкаў сьвяшчэньнікаў адносілася: узносіць малітвы