бога! Але гэтага было мала. Трэба было зьнішчыць правадыроў, якія мелі такі распусьлівы ўплыў на народ і высунуць найболей прыхільных да новага закону людзей, каб стаялі на варце запраўднай рэлігіі. Дзеля гэтага Майсей выклікнуў: „Хто Гасподзен, ідзі да мяне!“ На яго заклік адклікнулася адно толькі калена Левія, найменшае лікам у народзе. Майсей загадаў ім прайсьці цераз увесь лягер і забіваць бяз літасьці ўсіх ідалапаклоньнікаў. Сыны Левія прайшлі па ім і „згінула ў той дзень з народу да 3000 чалавек“.
Зьяўленьне Майсею славы Божай. На другі дзень Майсей сказаў народу: „вы дапусьцілі вялікі грэх, дзеля гэтага я ўзыйду да Бога, ці ня выбачыць Ён ваш грэх?“ 40 дзён і 40 ночаў правёў Майсей на гары, просячы Бога, каб выбачыў Ён Свайму народу. „А калі ня выбачыш яму ― маліўся Майсей, — выкінь мяне з кнігі Твае!“ (г. ё. пазбаў вечнага шчасьця). Іегова выбачыў народу і Аарону і абяцаў ізноў вясьці яўрэяў у зямлю абяцаную, хаця і сказаў, што ад гэтага часу ня Сам пайдзе перад ім, а пашлець Ангела свайго. У знак аднаўленьня нарушанага завету, былі зроблены новыя каменныя табліцы (скрыжалі) з выразанымі на іх 10 прыказаньнямі. У награду за яго самаахвярнасьць, Майсею была паказана слава Божая. Адбітак гэтае славы застаўся назасёўды на твары ў Майсея; ад яго пачалі выходзіць праменьні сьвятла, дзеля гэтага ніхто ня мог глядзець на яго і Майсей павінен быў насіць пакрыцьце, якое зьнімаў толькі тады, калі станавіўся перад Богам на малітву.
Дзеля багаслужэньня Майсеем была пабудована скінія, або пераносны храм. Увесь матар‘ял для будовы скініі быў дастаўлены самаахвотнымі прынашэньнямі народу. Скінія складалася з дзьвёх частак: сьвяцілішча і сьвятое сьвятых. Яна была абкружана з усіх бакоў асобным дваром. Сьценамі, як вонкавымі, так і ўнутранымі служылі завесы, зробленыя з дарагое тканіны, якая бліскала яскравасьцю колераў. Дзе-ня-дзе па тканіне былі вышытыя золатам вобразы хэрувімаў. Цьвёрдыя часьці скініі — стаўпы, брусы, жэрдкі —