Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гары. Народ ізноў пацьвярдзіў сваю гатоўнасьць спаўняць Божыя законы і пастанавіў назаўсёды сьвяткаваць гэты дзень ― Пяцьдзесятніцу.

Пасьля гэтага Майсей узяў Аарона, двох яго сыноў і 70 старшыняў і паказаў ім месца, дзе гаварыў з ім Бог. Яны ўбачылі нешта падобнае да работы з чыстага сапфіру і яснае, як неба.

§ 38. Нарушэньне Завету з Богам ― пакланеньне яўрэяў залатому цяляці. Аднаўленьне Завету.

Нядоўга яўрэі трымаліся свае прысягі ― спаўняць закон Божы.

Па загаду Божаму, Майсей узыйшоў на гару, уступіў У сярэдзіну воблака і там заставаўся 40 дзён і 40 ночаў. Гасподзь у гэты час даў Майсею падробныя паказаньні адносна будовы скініі, парадку багаслужэньня і ахвярапрынашэньняў. А каб народ ляпей захоўваў дадзеныя яму Божыя прыказаньні, Гасподзь дау Майсею дзьве каменныя табліцы (скрыжалі), на якіх перстам Божым напісаны былі 10 прыказаньняў. Што-ж рабіў народ у адсутнасьці Майсея? Думаючы, што Майсей згінуў, што ня будзе каму вясьці народ далей па пустыні, народ пачаў непакоіцца і, нарэшце, патрабаваў ад Аарона зрабіць вобраз Бога, які йшоў-бы перад ім. Аарон паслухаўся. Яўрэі ўзялі ў жонак сваіх залатыя завушніцы і прынясьлі Аарону. Аарон зрабіў з іх літае цялё. Гэта ня было уласна ідалапаклонства, а толькі народ хацеу багатварыць Іегову у якім-колечы пачуцьцёвым вобразе, да чаго прызвычаіўся ў Эгіпце, дзе быў культ сьвяшчэнных жывёлаў, як, напрыклад, быка, цяляці, кракадзіла і др. Калі народ убачыў цялё, дык выклікнуў: „ось бог, які вывяў нас з Эгіпту“, пачаў прыносіць яму ахвяры і, згодна з паганскім звычаем, "сеў есьці і піць, а пасьля пачаў гуляць“. Пайшла дзікая пацеха.

Пачуўшы шум у лягеры, Майсей пасьпяшыў сайсьці з гары. Калі ён убачыў залатое цялё і п'яную гульню каля яго, ён у страшным абурэньні кінуў ад сябе скрыжалі, якія нёс з гары і яны разьбіліся. Пасьля ўзяў цялё, спаліў яго на агні, загадаў змалоць яго ў парашок і высыпаць у ваду, якую пілі ізраільцяны: хай бачаць нікчэмнасьць свайго