Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І.

Гісторыя царквы ад стварэньня сьвету да патопу (5508-3246 г.г. да Хр. Нарадж.).

§ 1. Тварэньне сьвету.

Заўсёды вечна істнаваў толькі адзін Бог. Для зямлі, на якой мы жывём, была некалі пара, што не істнавала нічога з таго, што мы бачым цяпер на ёй: ні расьлінаў, ні кветак, ні дрэваў, ні птушак, ні жывёлаў, ні чалавека, ― ня было калісь і самой зямлі, таксама сонца, месяца, зорак і г. д.

Зьявілася ўсё гэта ў некім часе, зьявілася з нічога, ад Бога, па адзінаму Яго ўсемагутнаму слову, зьявілася тады, калі Бог, дзякуючы Сваёй нязьмернай міласьці, замацеў даць усяму істнаваньне, каб усё, жывучы, цешылася багаслаўляла Бога. Само нішто не зьявілася ні на небе, ні на зямлі. Бог ёсьць адзін Стварыцель і Прамысьліцель сьвету, і без Яго нічога не магло стацца.

Аб тым, як усё зьявілася на небе і зямлі, чалавек сам ня ведаў-бы, калі-б Бог цераз сьвятых прарокаў не адкрыў тайны паходжаньня сьвету.

Як-жа зьявіўся сьвет і ўсё, што ёсьць у ім?

Спачатку Бог стварыў сьвет духоўны або ангелаў. Ангелы ― гэта бесьцялесныя духі, абдараныя розумам і воляй. Адны з іх, заўсёды падпарадкуючыся Богу і з любоўю служачы Яму, дасяглі высокае сьвятасьці. Яны ― нашыя добрыя храніцелі і заступнікі. Другія з ангелаў адмовіліся, праз сваю гордасьць, служыць Богу і адпалі ад Яго. Гэта ― злыя духі. Яны заўсёды стараюцца зацягнуць чалавека ў грэх, зрабіць яму якое-небудзь зло. Галоўны з іх называецца шатанам або дзьяблам.

Стварыўшы сьвет духоўны, Бог пачаў тварыць сьвет відзімы, матар'яльны. Ён створаны Богам не адразу ўвесь, а