Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Закон, які зьмяшчаецца ў гэтых прыказаньнях, прызначаўся не для аднаго толькі яўрэйскага народу, але для ўсяго чалавецтва. Апрача яўрэяў, тады ня было на зямлі народу, які захаваў-бы праўдзівую веру ў Бога. Панавала усюды паганства. Кожны чалавек думаў толькі аб сабе, аб сваім шчасьці і дабрабыце; ― адсюль разьвіліся: самавольства, роскаш, распуста адных, няволя, бяспраўе, уціск другіх. Крадзеж, крывапрысяжнасьць, блудніцтва былі самай звычайнай зьявай жыцьця. Жыцьцё чалавека ставілася нівошта. У сям'і ня было паважаньня дзяцей да бацькоў, і наагул паважаньня правоў і асобы чалавека. ― Сярод гэтай ночы ў суадносінах людзей паміж сабой Закон Майсея зьявіўся запраўдным променем, які асьвятляў жыцьцё і ўстрымліваў чалавецтва ад поўнай і аканчальнай гібелі.

Майсей ― пасярэднік між Богам і народам. Прароцтва аб Мэсіі. Народ яўрэйскі са страхам слухаў Божыя прыказаньні. Ен мімаволі адступіў ад самае гары Сінайскае і стау недалёка. Калі голас змоўк, дык старшыні народныя пачалі прасіць Майсея быць пасярэднікам між Богам і народам, каб ім "ня умёрці“. Майсей падняўся йзноў на гару. Бог прыняў яго пасярэднікам між сабою і народам і сьцьвярдзіў даўнае Абяцаньне аб вялікім Прароку і Законадаўцы, Які на ўсе часы будзе Адзіным Пасярэднікам між Богам і людзьмі: „І ўлажу словы Мае ў вусны Яго і Ен будзе гаварыць ім усё, што Я загадаю Яму. А калі хто не паслухае словаў маіх, якія Прарок той будзе гаварыць Маім Імем, з таго Я спаганю". Пасьля гэтага Бог вымавіў прароку Майсею законы жыцьця рэлігійнага і грамадзкага, якія той пераказаў старшыням, а тыя народу. Народ сказаў: усё, што казаў Гасподзь, споўнім і будзем Яму заўсёды паслушнымі".

Уваход яўрэяў у завет з Богам. На другі дзень пасьля дараваньня законаў, Бог пажадау уступіць з усім яўрэйскім народам у завет, г. ё. дагавор. Бог абяцаў быць яго Богам, а ён прысягнуў спаўняць усе прыказаньні свайго Цара Нябеснага. У знак гэтага завету, Майсей на асобным ахвярніку, які быў складзены з 12 каменьняў, па ліку 12 каленаў ізраільскіх, прынёс ахвяру Богу, акрапіў народ крывёю ахвярных жывёлаў і голасна ўсім яшчэ раз прачытаў кнігу, у якую былі ўпісаны законы, дадзеныя Богам на Сінайскай