Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

узяў некаторых з старшыняў, падыйшоў да аднае скалы гары Харыву, ударыў па ёй сваім посахам, і з скалы пацякла вада. Бачачы гэты чуд, народ заспакоіўся.

Але яўрэям прыходзілася змагацца ня толькі з цягатамі дарогі і натуральнымі нястачамі ў пустыні. Была вялікая небясьпека і з боку варожых плямёнаў, насяляўшых гэты край. Так, на яўрэйскі лягер напалі амалікіцяны і ўступілі з яўрэямі ў бой. Майсей выслаў супроць амалікіцянау Ісуса Навіна з ваякамі, а сам з Аронам пайшоў на гару і тамака маліўся, падняўшы рукі свае да неба. І было зауважана: калі Майсей трымаў свае рукі паднятымі, перамагалі яўрэі, калі апускаў, перамагалі амалікіцяны. Каб даць перамогу яўрэям, Аарон і Ор высунулі камень, на які Майсей абапёрся, а самі, стаўшы па бакох яго, падтрымлівалі працягнутыя і скрыжованыя рукі яго. Перамога засталася на старане яўрэяў.

Так дзіўна прамысьляу Бог аб сваім народзе ў пустыні; даваў яму яду і пітво і памагаў у барацьбе з ворагамі. Апрача таго, праз усю падарожу, адзеньне яўрэяў не старэла і ногі ня пухлі.

Хутка пасьля перамогі над амалікіцянамі да Майсея прыйшоў цесьць яго афор, таксама жонка Майсеева з двума сынамі. Гэта было радаснае спатканьне. Была прынесена удзячная ахвяра Богу і ўладжана частаваньне. Трохі пагасьціўшы, афор вярнуўся да сваіх статкаў, а жонка і дзеці Майсея засталіся пры ім.

Між іншым Іафор парадзіў Майсею для разьвязаньня судовых справаў паставіць асобных начальнікаў на кожных 10, 50, 100 і 1000 чалавек (дасюль усе гэныя справы разьвязваў сам Майсей). Ен так і зрабіў. Увесь народ быў падзелены на часьці; кожная мела свайго судзьдзю. Толькі найважнейшыя справы прадстаўляліся на суд самога Майсея, які, такім чынам, меў магчымасьць прысьвяціць сябе вышэйшым інтарэсам свайго народу.

§ 37. У гары Сінайскай. Дараваньне 10 прыказаньняў. Завет Бога з яўрэйскім народам.

У пачатку трэцяга месяца пасьля выхаду з Эгіпту, прайшоўшы больш як 250 вёрст, яўрэі падыйшлі да гары