Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ўсе выйшлі. Нарэшце, дайшлі да крыніцы пад назовам Мэрра. З прагавітасьцю кінуліся яўрэі да вады, але яе нельга было піць: такая яна была горкая. Яўрэі пачалі наракаць на Майсея. Па загаду Божаму, Майсей кінуў дзерава ў ваду і яна адразу зрабілася прыемнаю на смак. Прастаяўшы тутака некаторы час, яўрэі рушыліся далей. Увайшлі ў пустыню Сін. Там адкрыліся новыя перашкоды вандраваньня: пачалі выходзіць запасы хлеба, якія былі Ўзяты з Эгіпту. Купіць ня было дзе. Пагражаў голад. Успомнілі тады яўрэі сваё жыцьцё ў Эгіпце, дзе хлеба й мяса было даволі, і пашкадавалі, што пайшлі гінуць ад голаду ў гэтай дзікай пустыні. Няўдзячны і грубы народ, які вякамі адтрымліваў гатовы хлеб з рук сваіх паноў ці ўладароў, не хацеў ведаць, што свабода дарма не даецца, што яна патрабуе мужства і вытрыманасьці, і заўсёды неразлучна са спробаю і бядотамі. Майсей зьвярнуўся з малітваю аб помачы да Бога. Увечары таго дня ўся мясцовасьць каля лягеру пакрылася зграямі перапёлак, а раніцаю наступнага дня ― нейкімі белымі крупінкамі. Яўрэі з неўразуменьнем пыталіся адзін у аднаго, што гэта такое? Майсей адказаў ім: „гэта ― хлеб, які Гасподзь даў вам для яды". Яны назвалі гэты хлеб „маннаю"[1]. Манна ад гэтага часу служыла яўрэям штодзенным хлебам да самага ўваходу у зямлю абяцаную. Манна выпадала кожны дзень, апрача суботы, раніцай. Удзень яе нельга было знайсьці: яна растаплялася ад праменьняў сонца. Быў загад зьбіраць манну у колькасьці не балей, як патрэбна на адзін дзень. Напярэдадні суботы манна выпадала ў падвойнай колькасьці, каб яўрэі маглі зрабіць запас яе на два дні. Яе можна было малоць, таўчы і варыць. На ўспамін аб гэтым цудоўным хлебе, адна мера манны была з часам уложана у асобную залатую судзіну, якая захоўвалася у Каўчэзе Завету (Ў Скініі).

З пустыні Сін Майсей павёў яўрэяў далей і прывёў зноў у бязводную мясцовасьць недалёка ад гары Харыву. Зьнемагаючы ад смагі, яўрэі пачалі наракаць на Майсея. Была небясьпека для самага жыцьця яго. Тады Майсей зьвярнуўся з малітваю да Бога. Па загаду Божаму, Майсей

  1. Манна лічыцца праобразам таінства Прычашчэньня ў Новым Завеце.