Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

§ 35. Пераход яўрэяў цераз Чырвонае мора.

Майсей, па загаду Божаму, павёў яўрэяў пустыняй да Чырвонага мора. Удзень ім дзіўна паказваў дарогу і час адпачынку хмарны стоўп, а ўночы ― агнявы, які адначасна й асьвятляў дарогу. Ідучы за стоўпам, яўрэі прыйшлі да Чырвонага мора і тутака раскінуліся лягерам.

Тымчасам 'гіпцяны пачалі шкадаваць, што адпусьцілі яўрэяў ― такое мноства дармавых працаўнікоў. Быў выданы загад ― безадкладна пусьціцца ў пагоню, каб вярнуць іх. Сам фараон стаў на чале войска, якое складалася з 600 калясьніцаў і коньніцы. Спалохаліся яўрэі, калі убачылі пагоню, але замест таго, каб прасіць у Бога помачы, пачалі наракаць на Майсея, нашто ён вывяў іх з Эгіпту: „ці няма трунаў у Эгіпце, што ты прывёў нас паміраць у пустыні?" Майсей падбодраваў іх, кажучы: "ня бойцеся, стойце і ўбачыце збавеньне ад Бога", а сам у глыбі душы узносіў моцную малітву да Бога. Бог прыхіліўся да малітвы Майсея і загадаў яму ўдарыць па вадзе сваім посахам. У той-жа час хмарны стоп стаў паміж яўрэямі й эгіпцянамі і быў для першых сьвятлом, для другіх ― цемрай. Калі Майсей працягнуў на мора свой посах, дык сільны ўсходні вецер пагнаў марскія хвалі: вада расступілася і агалілася сухое дно. І пашлі сыны Ізраіля пасярод мора па сухаземьмю; вада стаяла сьцяной па адным і па другім баку. Эгіпцяны, чуючы рух у лягеры яўрэйскім і ашуканыя цемрай, пагналіся за адходзіўшымі па тым самым дне марскім. Калі яны былі на сярэдзіне мора, а апошнія рады яўрэяў ужо на другім беразе, дык Майсей ізноў працягнуў руку сваю на мора, і вада вярнулася на сваё месца, пакрыўшы ўсе калясьніцы і ўсё войска фараонава. Эгіпцяны згінулі ўсе да аднаго. Пасьля гэтага ізраільцяны сьпяялі Госпаду пабедную і удзячную песьню. Гэта быў самы шчасьлівы дзень ува усёй гісторыі яўрэйскага народу, бо гэты дзень прынёс народу доўгачаканую волю.

§ 36. Вандраваньне яўрэяў па пустыні да Сінаю.

Дарога яўрэяў ад чырвонага мора да гары Сінаю йшла па дзікай, бясплоднай пустыні, ― той самай, дзе 40 гадоў пасьвіў статкі свайго цесьця Майсей. Тры дні йшлі яўрэі па пустыні і не спатыкалі вады, а запасы, якія былі,