Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

было з пасьпешнасьцю, падпаясаўшыся, з посахамі ў руках, у сандалах, з торбамі за плячыма, зусім гатовымі ў дарогу. "Гэта ― Пасха Гасподня", — сказаў Бог Майсею. ― "Я пайду ўночы па Эгіпту і паражу ўсякага першака ў зямлі Эгіпэцкай ад чалавена да сваціны. І будзе ў вас кроў знакам на хатах. Дзень гэты сьвяткуйце ўва ўсе роды вашыя. Сем дзён ешце прэсны хлеб і ў гэтыя дні зьніштожце кіслае у хатах вашых".

Ізраільцяны споўнілі ўсё, як загадаў ім Гасподзь. Народ быў гатовы рушыцца ў дарогу. Уночы на 15 дзень Нісана "Ангел Гасподзень паразіў усіх першакоў эгіпэцкіх ад першака фараонавага да першака вязьня ў вастрозе, і ўсё першароднае з Эгіпту" (дзесятая казьнь). Страшнае было прабуджэньне эгіпцянаў пасьля гэтае прызначанае ночы! Плач падняўся па ўсім Эгіпце. Гэтага удару ня вытрымала пыха фараона. Ён яшчэ ўночы прызваў Майсея й Аарона і з роспаччу сказаў ім: "устаньце, выходзьце з асяродзьдзя народу майго, вазьмеце усё, ідзеце, і багаславеце мяне". Эгіпцяны да таго падганялі яўрэяў, што яны не пасьпелі нат сьпячы хлеба на дарогу, панясьлі цеста ў дзежах і ужо па дарозе напяклі праснакоў. Адходзячы яўрэі прасілі у эгіпцянаў золата й серабра, розных рэчаў і адзеньня. Тыя з ахвотаю аддалі ім усё, чаго яўрэі прасілі, каб толькі хутчэй выдаліліся. Майсей, успомніўшы тэстамэнт Язэпа, узяў з сабою косьці яго.

Калі ўсе было гатова, народ рушыў у дарогу са ўсёю маемасьцю сваёю, са усімі статкамі сваімі. Ішоў ён пад сьцягамі сваіх старшыняў, якія самі адтрымлівалі ўсе распараджэньні ад галоўнага правадыра і збавіцеля народу ― Майсея.

Усіх яўрэяў выйшла з Эгіпту каля 600.000 чалавек, мужчынскага роду, ня лічачы дзяцей.

Пасха. На памяць аб збавеньні з рабства эгіпэцкага, Яўрэі, па загаду Божаму, дасюль сьвяткуюць Пасху, а ў падзяку за захаваньне першакоў яўрэйскіх было пастаноўлена, каб кожны пяршак мужчынскага роду, ад чалавека да скаціны, быў прысьвячаны ці ахвярованы Богу[1].

  1. Пасха яўрэйская была праобразам Пасхі Новазаветнай, калі І. Хрыстос. як Ягня чыстае й бязваднае, праліў сваю кроў за грахі людзей і вызваліў іх ад сьмерці і рабства дзьяблу,