Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зьлічаным мностве саранча, якая зьнішчыла ўсю расьліннасьць; увесь край абярнуўся ў бясплодную пустыню; 9) густая цемра ў працягу трох дзён пакрывала увесь край, дык людзі не маглі бачыць адзін аднаго і павінен быў спыніцца ўсялякі рух і дзеяльнасьць.

Які толькі пачыналася якая-небудзь казнь, дык фараон даваў Майсею абяцаньне адпусьціць яўрэяў, але казнь спынялася і фараон адмаўляўся споўніць свае абяцаньне. Жрэцы, якія яго акружалі, пасьпелі ўпэўніць яго, што ўсе гэныя бядоты ― звычайныя зьявы прыроды, і дзеля гэтага гаспадарства ня можа пазбавіцца той многалікай працоўнай сілы, якую прадстаўлялі сабою яўрэі для Эгіпту. Але чутны былі й разважныя галасы некаторых вышэйшых урадоўцаў фараонавых, якія намаўлялі яго ўступіць вымаганьням Майсея, бо іначай Эгіпэт згіне. І Фараон запраўды пачынае схіляцца на карысьць Майсею. Спачатку ён дазволіў ізраільцянам прынясьці ахвяру Богу ў пустыні, але толькі недалёчка ад Эгінту; пасьля згадзіўся, каб яны йшлі ў пустыню, пакінуўшы ўдому жонак і дзяцей; нарэшце дазволіў ім узяць з сабою кожнаму сям'ю сваю, але пакінуць усю скаціну, як-бы ў заклад таго, што яны вернуцца з пустыні. Але Майсей адкінуў усе гэтыя ўмовы, сказаўшы, што ён патрабуе адпусьціць усіх наагул ізраільцянаў са усёю іх маемасьцяй і статкамі, нічога някажучы ўжо аб часовасьці падарожы. Тады фараон ― гэта было пасьля дзевятае казьні ― проста ня стаў слухаць Майсея і прагнаў яго ад сябе, сказаўшы, што калі той хоць яшчэ раз стане перад ім, то адтрымае прысуд сьмерці.

§ 34. Пасха й выхад яўрэяў з Эгіпту.

(1496 г. да Хр. Hар.).

Дзеля ўпартасьці фараона, Гасподзь, рашыўшы пакараць эгіпцянаў апошняю казьняю, загадаў цераз Майсея ізраільцянам: у 10-ы дзень першага веснавога месяца Нісана (з 12 сакавіка па 10-ае красавіка) аддзяліць з статку для кожнай яўрэйскай сям'і аднагадовае ягня, мужчынскага роду, без усялякага цялеснага папсаваньня, а ў 14-ы дзень увечары закалоць яго, памазаўшы крывёю вушакі і дзьверы хат сваіх, сьпячы на вагні і зьесьці з прэсным хлебам і горкімі травамі, ня крышачы касьцей яго; есьці ягня трэба