Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сказаў: „хто такі Іегова, каб я паслухаўся Яго? Я ня ведаю Іеговы і не адпушчу Ізраіля. Ідзеце на свае работы". Пасьля, раззлаваўшыся, ён загадаў прызначыць яўрэям больш працы, каб не займаліся пустымі прамовамі. Загад фараона быў выпаўнены: дагледачы перасталі выдаваць яўрэям гатовую салому для вырабу цэглы, і яны павінны былі зьбіраць для сябе на палёх салому (ў Эгіпце у часе жніва сярпом адцінаюць толькі самы колас, а салома застаецца; пасьля ёю карыстаюцца для апалу ці пры абпальваньні цэглы). Яўрэям стала яшчэ цяжэй, бо колькасьць цэглы, якую штодня павінны былі вырабляць, не паменшылася. Народ пачаў наракаць на Майсея. Тады Майсей з Ааронам другі раз зьявіўся да фараона і рашуча патрэбаваў адпусьціць народ. Каб фараон пераканаўся, што сам Бог вымагае гэтага, Аарон кінуў перад ім свой посах на зямлю і посах абярнуўся зьмяю. Фараон паклікаў мудрацоў эгіпэцкіх і яны сваімі чарамі зрабілі тое самае са сваімі посахамі. Але посах Аарона паглынуу іх посахі. Ня гледзячы на гэты цуд, фараон нават не хацеў і чуць аб тым, каб адпусьціць народ.

§ 33. Казьні Эгіпэцкія.

Пасьля адмовы фараона, Гасподзь пакараў эгіпцянаў цэлым радам казьняў; іх было дзесяць. Казьні гэтыя пашыраліся толькі на тыя месцы, дзе жылі эгіпцяны; зямлі Гэссэм яны не датыкаліся. Кожная казьнь пачыналася і канчалася па малітве Майсея. Ось гэтыя казьні: 1) вада ўва ўсім Эгіпце абярнулася у кроў; эгіпцяны павінны былі як найхутчэй капаць новыя крыніцы, каб не загінуць ад смагі; 2) зьявілася мноства жабаў, якія напоўнілі нават хаты і пасьцелі эгіпцянаў, што было запраўдным ліхам для такога брыдлівага і чыстаплотнага народу, як эгіпцяны; 3) паветра напоўнілася машкарой і кузуркамі, якія ня толькі дакучалі, але і выклікалі сваімі укусамі немалыя мукі як у людзей, так і у жывёлы; 4) песьі мухі ― атрутныя кузуркі ― хмарамі пачалі насіцца у паветры і былі праўдзівым пакараньнем для усіх жывых істотаў; 5) маравая язва зводзіла ўсю хатнюю скаціну эгіпцянаў; 6) людзі і жывёлы пачалі хварэць запаленьнем і нарывамі, дзякуючы балячцы, якая сталася пасьля кінутага Майсеем попелу; 7) страшная бура з градам спусташыла ўсе палі эгіпцянаў; 8) зьявілася ў ня-