Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

да вас". Майсей трэці раз адказаў: "а калі не павераць мне і скажуць, не зьявіўся да цябе Гасподзь, дык што сказаць ім?" ― „Што гэта ў цябе ў руцэ?“ ― запытаўся Гасцодзь. "Посах", ― адказаў Майсей. Гасподзь сказаў: „Кінь яго на зямлю". Калі Майсей кінуў посах, дык той абярнуўся ў зьмяю і Майсей пабег ад яе. Але Бог загадаў Майсею узяць зьмяю за хвост. Калі Майсей зрабіў гэта, дык у руцэ яго быў посах. Таксама Бог даў Майсею і другі знак: калі Майсей палажыў за пазуху руку сваю і пасьля выняў яе, то рука пабялела ад праказы, як сьнег. Калі йзноў, па загаду Божаму, Майсей палажыў яе за пазуху, дык рука яго зрабілася здароваю, як раней была. „Калі ― сказаў далей Бог ― не павераць і гэтым двом знаком, то вазьмі вады з ракі і вылі на зямлю; і вада зробіцца крывёю зямлі". Майсей чацьвёрты раз пачаў адмаўляцца: "о, Госпадзі, я чалавек не красамоўны, заіклівы". Але Гасподзь адказаў яму: „хто даў чалавеку вусны? Ці ня Я? Ідзі. Я адкрыю вусны твае і навучу цябе, што табе гаварыць". Майсей рашуча адмовіўся (пяты раз): „Госпадзі, пашлі каго іншага, каго можаш паслаць". Тады Гасподзь з гневам сказаў яму: "да цябе выйдзе на спатканьне брат твой Аарон. Ты будзеш перадаваць яму словы Мае, а ён будзе гаварыць народу замест цябе. І так, ён будзе тваімі вуснамі, а ты будзеш яму замест Бога. Посах гэты вазьмі ў руку тваю; праз яго ты будзеш тварыць цудоўнае". Тады Майсей пакарыўся волі Божай і пайшоў у Эгіпэт, на берагі Нілу, тым балей тамака памерлі "ўсе, хто шукаў душы яго".

§ 32. Майсей і Аарон перад фараонам.

Калі Майсей ішоу у Эгіпэт, дарогаю сустрэўся з братам сваім Ааронам, які, па наданьню Божаму, выйшаў на спатканьне яму. Майсей расказаў яму аб сваім прызваньні. Прыйшоўшы ў Эгіпэт, яны сабралі старшыняў яўрэйскіх, пераказалі ім усе словы Божыя і, у доказ іх праўдзівасьці, зрабілі перад імі цуды. Цераз старшыняў хутка увесь народ даведаўся аб надходзіўшым збавеньні і падзякаваў Госпаду.

Майсей і Аарон прыйшлі да фараона і ў імя Іеговы, Бога Ізраілева, прасілі яго адпусьціць народ у пустыню на тры дні дзеля прынясеньня ахвяры Богу. Фараон груба