Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

хутка ажаніўся. Ад гэтага шлюбу ў яго былі дзеці. 40 гадоў пражыў. Майсей у цесьця свайго, пасучы яго статкі. Здавалася, ён зусім забыўся аб сваім народзе, які таміўся ў цяжкай няволі у Эгіпцянаў. Але ў запраўднасьці, усімі думкамі сваімі і пачуцьцём Майсей быў з ім, тым болей, што там, у Эгіпце, заставаліся яго матка, брат Аарон і сястра Марыам. Разважаючы аб долі свайго народу, Майсей не адзін раз, у адзіноце ўспамінаў вялікія абяцаньні, якія даў Бог Абрааму, Ісааку і Якаву ― што абраны народ займець зямлю ханаанскую, дзе будзе свабодным гаспадаром свае долі, і значыць ― рана ці позна будзе вызвалены з рабства Эгіпэцкага. Сярод такіх разважаньняў, вандруючы са сваімі статкамі па неагляднай пустыні, ці не падрыхтоўваў сябе Майсей да ролі збавіцеля свайго народу? Аднак-жа пачаць працу дзеля зьдзейсненьня гэтых думак, ня маючы простага загаду Божага, Майсей не адважваўся.

§ 31. Прызваньне Майсея. Паварот Майсея ў Эгіпэт.

Аднаго разу Майсей пасьвіў свой статак недалёчка ад гары Харыву й угледзіў нешта дзіўнае: цярнёвы куст, увесь агорнуты полымем, гарыць і не згарае. Майсей пачаў падходзіць бліжэй, каб разглядзець гэтую зьяву, як раптам пачуўся голас з куста: "Майсей, зьнімі абуцьце тваё; месца, на якім ты стаіш - зямля сьвятая". Майсей скінуў сандалы і багавейліва падайшоў да месца зьяўленьня Божага[1]. Гасподзь сказаў яму: "Я ― Бог бацькі твайго, Бог Абраама, Ісаака й Якава. Я бачыў пакуту народу майго ў Эгіпце, і йду збавіць яго ад рукі Эгіпцянаў і вывесьці яго з гэтае зямлі ў зямлю ханаанскую. Дык ідзі да фараона й вывядзі з Эгіпту народ мой". ― Майсей адказаў на гэта Госпаду: "хто я, каб ісьці мне да фараона і вывясьці сыноў ізраілевых?“ ― Гасподзь сказаў яму: "Я буду з табою; і ось табе знак, што я паслаў цябе, калі ты вывядзеш народ Мой, вы споўніце службу Божую на гэтай гары". ― На пытаньне Майсея, як адказаць, калі яўрэі запытаюць імя паслаўшага, Бог сказаў: „Я Істны (Іегова). Так і скажы: Істны паслаў мяне

  1. Гэтае зданьне азначала палажэньне ў Эгіпце абранага народу яўрэйскага, дзе ён, прасьледуемы і мучымы, напамінаў слабое церне, якое гатова вось-вось струхлець і зьніштожыцца, аднак-жа церне-народ не падпала зьнішчэньню.