Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

раку. Але, каб выратаваць яго, яна хавала яго ў працягу трох месяцаў. Нарэшце, хаваць далей было немагчыма. Яна рашыла аддаць яго на волю Божую: узяла, палажыла яго у асмолены кошык і паставіла чарот каля берагу ракі, а сваёй дачцы Марыамі загадала схавацца і наглядаць здалёк за дзяцёнкам. Тымчасам здарылася так, што на гэтае месца прышла купацца дачка фараонава. Пачуўшы плач дзіцянятка, яна паслала прыслужніцу ўзяць яго. Царэўна зьлітавалася над ім і загадала ўзяць яго ў палац. У гэту самую мінуту падыйшла Марыам і сказала: "ці не паклікаць табе мамку"? Калі тая згадзілася, Марыам прывяла да яе сваю матку Іохавэд. Ӏохавэд пачала ўзгадоўваць сваё-жа дзіця. Калі дзяцёнак падрос, Іохавэд прынясла яго да дачкі фараона, якая ўсынавіла яго і дала яму імя Майсей", што значыць "узяты з вады".

Майсей узгадоўваўся ў палацы фараона, як царскі сын, і адтрымаў вышэйшую для таго часу адукацыю. Эгіпцяне вывучвалі тады арытмэтыку, гэомэтрыю, астраномію, мэдыцыну, права, літаратуру, музыку і рысаваньне. Трэба думаць, і Майсей вучыўся усіх гэтых навук. Да 40 гадоў пражыў ён у палацы фараона, карыстаючыся багацьцем. і пашанаю. Яму вызначалася вялікая кар'ера. Фараон нават хацеў выдаць за яго сваю дачку, але Майсей адмовіўся ад гэтага гонару. Дзякуючы ўплывам свае маці, Майсей захаваў веру бацькоў сваіх і, хаця жыў у раскошы і багацьці, але не парваў сувязі з сваім народам. Ен шчыра спагадаў пакуце яўрэяў, але ня меў магчымасьці хоць-бы што-колечы зрабіць дзеля збавеньня іх ад нясьцерпнага ўціску. Аднаго разу Майсей убачыў, што эгіпцянін страшэнна ць яўрэя за тое, што ён, па слабасьці здароўя, ня споўніў усяе прызначанае яму працы. Майсей уступіўся за аднапляменьніка і ў палкасьці забіў страшнага мучыцеля. Гэта бачылі другія эгіпцяне і данясьлі Фараону. Паводле эгіпцянскіх законаў, за забойства чалавека прызначалася кара сьмерці. Майсею нельга было заставацца ў Эгіпце і ён выдаліўся ў зямлю Мадыямскую (Сінайскі паўвостраў), дзе жыў родны яўрэям народ, які паходзіў ад Абраама праз Хэттуру. Тутака яму аказалі сяброўскае спатканьне у мадыямскага сьвяшчэньніка Іофора, дочкам якога, калі яны пасьвілі скаціну, Майсей зрабіў паслугу. З адною з іх, на імя Сэлфора, Майсей нават