Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зазьяла маланка. Нарэшце, у віхры зьявіўся сам Гасподзь. Ён выказаў Свой гнеў на сяброў Іова за іх няправільнае суджэньне і жаданьне пранікнуць у няўцямныя шляхі Ўсемагутнага Бога. Толькі па малітве Іова, Бог выбачыў сябром яго. Пасьля гэтага скончылася спакуса Іова.

Зварот Іову даўнейшага шчасьця. За сваю пакору, за сваю безнаракальную адданасьць волі Божай, праведны і многапакутны Іоў быў удастоены асобнай міласьці Божай. Ён хутка паздаравеў. Сваякі і знаёмыя, даведаўшыся аб гэтым, прыйшлі прывітаць яго, і кожны прынёс яму гасьцінец. Іоў ізноў пачаў працаваць і, з помачай Божай, набыў сабе больш таго, што згубіў. Статкі яго памножыліся ўдвая супроць ранейшага: у яго было цяпер 14.000 авечак, 6.000 вярблюдоў, 1.000 пар валоў. Ізноў нарадзілася ў яго 7 сыноў і з дачкі. І быў Іоў ізноў шчасьлівы, і йзноў вярнулася пашана і любоў да яго ― ўсіх, хто ведаў яго. Па выздараўленьні ад хваробы, ён пражыў яшчэ 140 гадоў, бачыў сваё патомства да чацьвёртага роду і памёр у глыбокай старасьці.

Гісторыя многапакутнага Іова паказвае нам, што Гасподзь іншы раз пасылае спакусу і праведнікам, каб узмацаваць іх веру, і ўдвая нагараджае іх пасьля за ўсё, згубленае імі[1].


ІІІ

Гісторыя царквы ад Майсея да цара Саула

(1516―1100 г. г. да хр. Hар.).

§ 30. Нараджэньне і ўзгадаваньне Майсея. Уцёк яго з Эгіпту.

Дзеля збавеньня яўрэйскага народу ад няволі ў Эгіпце Бог даў Майсея.

Майсей паходзіў з калена Левія; быў нязвычайна прыгожым дзіцянём. Згодна з царскім загадам, матка нованароджанага яўрэйскага дзяцёнка павінна была кінуць яго ў

  1. Мукі Това зьяўляюцца праобразам крыжавых мукаў І. Хрыста, а яго паўстаньне з мёртвых праабразуе слаўнае ўваскрасеньне І. Хрыста і Яго перамогу над дзьябпам і сьмерцяй.