Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і ўзяў. Так было дагодна Яму, і хай будзе багаславёна імя Яго".

Новая ліха звалілася на Іова. Па дапушчэньню Божаму, дзьябал наслаў на Іова страшную праказу з галавы да ног. Гэта была надта цяжкая і балючая хвароба, да таго й заразьлівая. Каб засьцерагчы здаровых ад заражэньня, хворых праказаю выдалялі з гораду. Так было і з Іовам, ня гледзячы на агульную пашану да яго. Няшчасны, пакінуты ўсімі, сядзеў Іоў на кучы попелу за горадам і чарапком саскробваў струпы са сваіх ран. Ад іх ішоў такі агідны пах, што ніхто ня мог блізка падыйсьці да яго. Але і ў гэткай нядолі Іоў не пачаў наракаць на Бога.

Спакуса праз жонку і сяброў. Па намове дзьябла, прыходзіць да Іова жонка яго і радзіць яму сказаць некае слова да Бога, г. ё., ганіць Бога, і Ён пакарае цябе сьмерцяй". Але Іоў адказаў ёй: "ты гаворыш, як шалёная. Хіба мы толькі добрае будзем прымаць ад Бога, а ліхога ня будзем прымаць"? Таксама не знайшоў Іоў падтрыманьня і ў самых блізкіх сяброў сваіх, якія прыйшлі наведацца да яго. Убачыўшы Іова, не адважваючыся блізка падыйсьці да яго, яны аж ускрыкнулі ад жаху, парвалі верхняе адзеньне сваё і пасыпалі попелам галовы свае. Сем дзён і сем ночаў прасядзелі яны насупроць яго і ніхто не сказаў яму нават слова, каб усьцешыць яго. Сэрца Іова напоўнілася найвялікшаю тугою, і ён першы перарваў нуднае маўчаньне, выклікнуўшы: "хай згіне дзень, калі радзіўся"! Гэта ня быў выкрык роспачы, або стогн маракаваньня ці нараканьня на Бога. Пакута яго перайшла ўсякую меру. Самыя сябры яго, замест таго, каб усьцешыць, супакоіць яго, пачалі яго асуджваць, быццам ёсьць у яго нейкія цяжкія, патаемныя грахі, за якія Бог яго пакараў і у якіх ён павінен пакаяцца. Іоў, моцны ў веры і ведаючы сваю бязьвіннасьць, адкідвае абвінавачваньне ў няпослуху Богу, дзеля таго, што ён ніколі не забываў свайго Стварыцеля і выразіў нязрушную веру ў прыход Збавіцеля і ўваскрасеньне мёртвых: "я ведаю, Збавіцель мой жывы і Ён у апошні дзень адродзіць з праху скуру маю гэтую, што вось распадаецца, і я у целе маім угледжу Бога. Я ўгледжу Яго сам: мае вочы, ня вочы каго іншага, убачаць Яго". У гэты самы час штосьці дзіўнае стала утварацца ў прыродзе: пачуўся грукат грому,