Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

да Бога за помачай. Бог прыхіліўся да іх малітваў і паслаў ім збавіцеля Майсея.

29. Многапакутны Іоў.

Хаця праўдзівая вера у Бога захавалася ў аднаго абранага народу яўрэйскага, аднак і сярод паганцаў сустракаліся час-ад-часу справядлівыя і пабожныя людзі, якія пакланяліся Адзінаму Богу, стварыцелю і Прамысьліцелю сьвету. Адным з такіх быў Іоў, які жыў у зямлі Уц, у паўночнай Арабіі, каля часу Майсея. Жыцьцё яго апісваецца ў кнізе, якая ведама пад імем „Кнігі Іова".

Дабрабыт Іова. Іоў быў надта багаты чалавек; ён меў 3.000 вярблюдоў, 500 пар працоўных валоў, 7.000 авечак, 500 асьліцаў і т. п. Ён карыстаўся агульнаю пашанаю за сваю мудрасьць, справядлівасьць і дабрачыннасьць. Калі ён зьяўляўся у якім-колечы сабраньні, дык усе, нават старыя, паднімаліся у знак пашаны і змаўкалі і пасьля яго прамовы болей не разважалі. Ён быў бацькаю для бедных і клапаціўся аб удовах, сіротах і вандроўніках. Шчасьце панавала і ў сям'і Іова. У яго было 7 сыноў і 3 дачкі. Усе яны дружна й згодна жылі паміж сабою.

Ліха на Іова. Дык вось пасыпалася на Іова ўсялякае ліха. Дзьябал стаў перад тронам Божым і абмаўляў праведніка, што ён пабожны толькі дзякуючы таму, што багаты і мае ўсялякае дабро зямное. Каб зьняславіць абмоўцу за яго брахню і яшчэ болей спробай узмацаваць веру Іова, Бог дапусьціў дзьябла адняць у Іова ўсё дабро яго, апрача здароўя. Вястуны адзін за адным абвясьцілі Іову, што разбойнікі напалі на яго статкі валоў і асьліцаў і пагналі іх да сябе; ― што агонь Божы ўпаў з неба і спаліў усю дробную скаціну і пастухоў; ― што Халдзеі забралі ўсіх яго вярблюдоў, а слугаў пазабівалі. Чацьвёрты вястун прынёс самую жахлівую вестку, што гураган зруйнаваў хату, у якой банкетавалі дзеці Іова, і ўсе яны згінулі. Усё гэта выслухаў Іоў, але у яго ня вырвалася а ніводнага слова нараканьня на Бога. У знак засмучаньня ён, як таго вымагаў звычай, астрыг сабе галаву і парваў сваё адзеньне. Пасьля таго Іоў упаў на калены, пакланіўся Богу і сказаў: „нагі я радзіўся, нагім і вярнуся ў зямлю. Гасподзь даў, Гасподзь