Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нівалася асаблівай адданасьцю бацькоўскім паданьням і моцна захоўвала веру у Бога, дзеля чаго і зрабілася з часам прыладаю Промыслу Божага у справе вызваленьня і адраджэньня народу.

§ 28. Стан яўрэяў у Эгіпце па сьмерці Язэпа.

Па сьмерці Язэпа, сям'я Якава нязвычайна размножылася. Утварыўся цэлы народ, які называўся Ізраільскім, ад імя патрыарха Ізраіля, ці Яўрэйскім, ад імя патрыарха Эвэра. Па ліку 12 сыноў Якава, гэты народ падзяляўся на 12 плямёнаў ці каленаў, якія захоўвалі сувязь між сабою. Кожнае калена выбірала сабе прадстаўніка ці старэйшыну. У выпадку якіх-небудзь, асабліва важных для ўсяго народу здарэньняў, старэйшыны ўсіх каленаў зьбіраліся для агульнага абгавараваньня і вырашэньня справы. Жылі яўрэі ў шатрох і займаліся гадоўляй жывёлы, чым эгіпцяне пагарджалі. Яўрэі мелі свае сьвяты, свае звычаі; верылі ў Адзінага праўдзівага Бога. Спачатку яўрэі чужаліся эгіпцянаў, але з працягам часу ўвайшлі з імі ў цесныя суадносіны, запазычылі шмат паганскіх звычаяў, паддаліся распусьце, пагналіся за карысным набыткам і пачалі нават прыносіць ахвяры сьвяшчэнным жывёлам эгіпцянаў: быку, кракадзілу, кошцы. За гэта Гасподзь пакараў іх праз тыхжа эгіпцянаў, ад якіх наўчыліся распусты. Фараоны пачалі баяцца, што яўрэі ўвойдуць у зносіны з суседнімі пастухоўскімі народамі Азіі і перамогуць самых эгіпцянаў. Дзеля гэтага яны пачалі жорстка ўціскаць іх. Да іх былі прыстаўлены асобныя начальнікі ці дагледачы з эгіпцянаў, якія пачалі пасылаць яўрэяў на будову новых крэпасьцяў, каналаў, храмаў, прычым прымушвалі іх высякаць вялізныя каменьні ў каменяломнях, рабіць цэглу, мясіць гліну і вапну, паднімаць воду з ракі. Працаю яўрэяў было у гэты час выбудавана ў Эгіпце шмат гарадоў. Ня гледзячы на такі ўціск, яўрэйскі народ усё болей і болей размножваўся. Тады фараон, каб спыніць размнажэньне, выдаў павівальным бабкам загад марыць усіх хлопчыкаў, якія будуць нараджацца ў яўрэяў. Але бабкі ня споўнілі гэтага загаду, і Бог багаславіў іх за гэта шчасьцем хатнім. Нарэшце, фараон загадаў кожнага нованароджанага сына ў яўрэяў кідаць у раку. Яўрэі пакаяліся ў сваіх грахох і зьвярнуліся