Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сваіх Абраама і Ісаака, у Махпэле, недалёка ад Хэўрону. Язэп з прысягаю абяцаў. Пасьля гэтага Якаў багаславіў сыноў Язэпавых ― Эфрэма і Манасію, якіх усынавіў сабе: "хай будуць мае, як Рувім і Сымон". Багаслаўляючы, Якаў узлажыў рукі свае так, што правая рука ляжала на галаве эфрэма, а левая ― на галаве Манасіі (крыж-на-крыж). Язэп узяў быў правую руку свайго бацькі, каб пералажыць яе на Манасію, кажучы: "ня так, бацька, ось мой пяршак"! Але Якаў сказаў: „ведаю, сын мой, ведаю, і гэты будзе вялікі, але меншы брат будзе большы за яго".

Багаславіўшы дзяцей Язэпавых, Якаў паклікаў ўсіх сыноў сваіх і, багаславіўшы іх. прадказаў кожнаму долю яго патомства. Пры гэтым ён аддаў права пяршынства чацьвёртаму сыну свайму Юдзе. Якаў прадказаў Юдзе, што у яго патомстве будуць свае цары і правадыры да таго часу, пакуль ня прыйдзе Прымірыцель[1]. Скончыўшы багаславеньне, Якаў лёг на пасьцель сваю і памёр.

Пасьля сьмерці Якава, сыны яго, баючыся, каб Язэп не пачаў мсьціцца за зло, якое яны некалі зрабілі яму, рашыліся прасіць у яго прабачаньня. Але Язэп сказаў ім: "ня бойцеся, бо я сам баюся Бога. Ось вы маніліся зрабіць мне зло, але Бог абярнуў гэта ў дабро. Я буду карміць вас і дзяцей вашых". І запраўды, да самае сьмерці свае карміў і супакойваў іх. Калі паміраў Язэп, дык у тэстамэнце сваім прасіў, каб сыны Ізраіля ўзялі з сабою косьці яго, калі Бог вывядзе іх з Эгіпту. Памёр Язэп, маючы 110 гадоў ад роду.

Якаў быў апошнім вялікім прадстаўніком патрыархальнае эпохі. З ім на цэлыя стагодзьдзі спынілася ўсялякае безпасярэднае злучэньне з Богам: ня было болей ні адкравеньня, ні зданьняў, ні прароцтва, праз якія выяўлялася воля Божая абранаму народу. Адзінаю крыніцаю богапазнаньня заставалася паданьне бацькоў, якога яны бяссумліўна і трымаліся. З усіх каленаў Ізраільскіх калена Левііна адрозь-

  1. Гэтым прароцтвам Якаў паказаў на час прыходу Збавіцеля сьвету: Ен прыйдзе тады, калі скончацца ў юдэяў, г. ё., патомкаў Юды, уласныя цары і правадыры, ці калі ўлада ад калена Юдзінага перайдзе да чужынца. Так і збылося. Цар Ірад Вялікі, у часе якога зьявіўся І. Хрыстос, быў у яўрэяў першым царом з чужынцаў.